Саламірскае
| Саламірскае | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 133,2 м |
| Даўжыня | 1,4 км |
| Шырыня | 0,44 км |
| Плошча | 0,4 км² |
| Аб’ём | 0,00068 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 4,01 км |
| Найбольшая глыбіня | 2,9 м |
| Сярэдняя глыбіня | 1,7 м |
| Гідралогія | |
| Салёнасць | 0,14 ‰ |
| Празрыстасць | каля 1 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 5,5 км² |
| Упадаюць | ручаі |
| Выцякаюць | ручай |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Саламі́рскае — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка, за 20 км на поўдзень ад горада Полацк, каля вёскі Саламір’е.
Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 4,01 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя 1,7 м. Аб’ём вады 0,68 млн м³. Плошча вадазбору 5,5 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 3—6 метраў. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 10—300 м. Берагавая лінія звілістая, утварае 3 залівы. Берагі нізкія і забалочаныя, на паўночным захадзе, поўначы і ўсходзе — сплавінныя. Дно возера плоскае, у прыбярэжнай зоне да глыбіні 1—1,5 м пясчанае. На большых глыбінях дно выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Расліннасць пашырана да глыбіні 2 м. Прыбярэжная расліннасць займае палосу шырынёй 30—75 м. У Саламірскае ўпадае ручай з возера Ляшчынава, выцякае ручай у возера Зыкоўскае.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 99. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Рачэўскі А. М. Саламірскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)
