Перайсці да зместу

Рыхард Дэмель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыхард Дэмель
ням.: Richard Dehmel
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Richard Fedor Leopold Dehmel
Дата нараджэння 18 лістапада 1863(1863-11-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1920(1920-02-08)[3][1][…] (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Паула Дэмель[d] і Іда Дэмель[d]
Дзеці Heinrich Dehmel[d] і Vera Tügel[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, драматург
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Рыхард Дэмель (ням.: Richard Dehmel; 18 лістапада 1863, Хермсдорф, Маркграфства Брандэнбург, Германія — 8 лютага 1920, Бланкэнэзэ, Гамбург, Германія) — нямецкі паэт-імпрэсіяніст.

Нарадзіўся ў сям’і лесніка ў Вендыш-Хермсдорфе. У 1882 годзе скончыў у Берліне школу і да 1887 года вывучаў прыродазнаўчыя навукі, эканоміку і філасофію. Атрымаў званне доктара філасофіі, рэдагаваў газету паляўнічых і быў сакратаром суполкі нямецкіх спажывецкіх таварыстваў. Пасля 1885 года — вольны пісьменнік. Аднак яшчэ да гэтага Дэмель надрукаваў зборнікі вершаў «Выратаванні» (Erlösungen, 1891), «Зноў каханне» (Aber die Liebe, 1893). Выдадзены ў 1896 годзе зборнік «Жанчына і свет» (Weib und Welt) стаў сапраўдным скандалам (нягледзячы на тое, што асобныя яго часткі нават не трапілі ў друк). Прычына гэтага скандалу — цікаўнасць аўтара перадусім да тэмы кахання і Эрасу. Да пачатку Першай сусветнай вайны былі надрукаваныя зборнікі вершаў «Метамарфозы Венеры» (Die Verwandlungen der Venus, 1907), «Цудоўны дзікі свет» (Schöne wilde Welt, 1913), а таксама раман у баладах «Два чалавекі» (Zwei Menschen. Roman in Romanzen, 1903) і камедыя «Дурань Міхаэль» (Michel Michael, 1911).

У пачатку Першай сусветнай вайны Дэмель добраахвотнікам сышоў на фронт і служыў да 1916 года, калі быў моцна паранены, і праз атрыманае раненне ў 1920 годзе памёр. У 1922 годзе была пасмяротна выдадзеная аўтабіяграфія Дэмеля «Маё жыццё» (Mein Leben). Многія вершы паэта былі пакладзеныя на музыку Рыхардам Штраўсам, Максам Рэгерам, Антонам Веберам і іншымі кампазітарамі.

Творчасць Дэмеля грунтуецца на перакананні існавання па-за межамі дабра і зла, адмаўлення рэлігіі, найперш хрысціянства; яго валадар і бог — толькі ва ўласным «Я».

Верш «Спатканне» пакладзены на музыку аўстрыйскага кампазітара-экспрэсіяніста Арнольда Шонберга, тэарэтыка і практыка атанальнай музыкі. Пераклад зроблены для выканання беларускім аркестрам «Класік-Авангард» музычнай кампазіцыі А. Шонберга на сцэне Мінскай філармоніі.

  1. а б Richard Dehmel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Richard Dehmel // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Демель Рихард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Демель Рихард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Sabine Henning, Annette Langwitz, Mathias Mainholz, Rüdiger Schütt, Sabine Walter: WRWlt — o Urakkord. Die Welten des Richard Dehmel. Bautz, Herzberg 1995. ISBN 3883090611