Рыніт
Выгляд
| Рыніт | |
|---|---|
| | |
| МКХ-10 | J30., J31.0 |
| МКХ-10-КМ | J30 |
| МКХ-9 | 472.0, 477 |
| OMIM | 607154 |
| DiseasesDB | 26380 |
| MedlinePlus | 000813 |
| eMedicine | ent/194 med/104, ped/2560 |
| MeSH | D012220 |
Рыніт (у побыце — катар, насмарк; ад стар.-грэч.: ῥίς — нос, у род.с. ῥινός) — сіндром запалення слізістай абалонкі носа. Інфекцыйны рыніт выклікаецца рознымі мікробамі і вірусамі; развіццю рыніта спрыяе пераахаладжэнне, моцная запыленасць і загазаванасць паветра. Рыніт — часты сімптом іншых захворванняў (напрыклад, грыпу, дыфтэрыі, адзёру і інш.).
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Інфекцыйныя:
- 1) Востры рыніт;
- 2) Хранічны рыніт:
- Хранічны катаральны рыніт;
- Хранічны гіпертрафічны рыніт;
- Атрафічных рыніт;
- Смуродны атрафічных катар — азена.
- Неінфекцыйныя — вазаматорныя рыніты:
- 1) Нейравегетатыўны рыніт;
- 2) алергічны рыніт.