Рыджэнтс-парк
| Рыджэнтс-парк | |
|---|---|
| англ.: Regent's Park | |
Парк на карце 1830 года | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Тып | Грамадскі парк |
| Плошча |
|
| Архітэктар | Джон Нэш |
| royalparks.org.uk/parks/… | |
| Размяшчэнне | |
| 51°31′56″ пн. ш. 0°09′24″ з. д.HGЯO | |

Рыджэнтс-парк (англ.: Regent’s Park, літаральна «парк рэгента») — адзін з галоўных каралеўскіх паркаў Лондана, які раскінуўся на плошчы ў 188 га на мяжы паміж Вэстмінстэрам (на поўдзень) і Кэмдэнам (на поўнач).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Даўней адносіўся да паляўнічых угоддзяў Генрыха VIII. З уваходжаннем тэрыторыі ў межы горада ў 1810-я і 1820-я гады быў разбіты і засаджаны па праекце Джона Нэша як месца забаў сямейства прынца-рэгента (будучага Георга IV). З 1838 года адкрыты для ўсіх жадаючых. З 1836 па 1861 гады на тэрыторыі парку дзейнічала абсерваторыя Бішапа.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Рыджэнтс-парк з’яўляецца папулярным месцам адпачынку жыхароў і гасцей Лондана. У парку можна арандаваць палі для футбола і рэгбі і тэнісныя корты. У азёрах жыве шмат вадаплаўных птушак. Улетку працуе пракат лодак. У цэнтры Рыджэнтс-парку разбіты ружоўнік.
Сярод асноўных славутасцяў — Лонданскі заапарк (у паўночна-ўсходняй частцы парку), прыватная рэзідэнцыя пасла ЗША, цэнтральная мячэць Лондана і розныя будынкі Лонданскага ўніверсітэта.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Weinreb, B. and Hibbert, C. (ed.) The London Encyclopedia. Macmillan, 1995. ISBN 0-333-57688-8
- Wheatley, Henry Benjamin and Cunningham, Peter. London, Past and Present: Its History, Associations, and Traditions, Vol. III.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыджэнтс-парк- Афіцыйны сайт Архівавана 16 мая 2010. (англ.)
