Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі
| Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 28 ліпеня 1945 (80 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 7767126 |
Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі (нар. 28 ліпеня 1945, Барнаул) — беларускі акцёр. Народны артыст Рэспублікі Беларусь (2014)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1948 годзе з бацькамі пераехаў у Мінск.
Пасля сканчэння сярэдняй школы паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс Д. Арлова).
З 1965 года працаваў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры, сыграў шмат роляў. Сярод іх вылучаюцца: Корбут («Усяго адно жыццё» А. Маўзона), Траўбэ («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Тата («Зацюканы апостал» А. Макаёнка), Гарлахвацкі («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Андрэй Буслай («Парог» А. Дударава), Незнаёмы («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Арыстарх Кузьміч («Энергічныя людзі» В. Шукшына), Ануфрый («Дні нашага жыцця» Л. Андрэева), Цыганоў («Варвары» М. Горкага), Крэон («Антыгона» Ж. Ануя), Колабаў («Беражыце белую птушку» М. Мірашнічэнкі, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, 1972).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны артыст Беларускай ССР (1988)
- Ганаровай Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1 ліпеня 2005) за высокае выканальніцкае майстэрства, асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускага тэатральнага мастацтва[2]
- Народны артыст Рэспублікі Беларусь (2014)[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Белацаркоўскі Рыгор Якаўлевіч – Узнагароды Беларусі, 14 красавіка 2014. nagrady.by. Праверана 29 кастрычніка 2025.
- ↑ а б Белацаркоўскі Рыгор Якаўлевіч – Узнагароды Беларусі, 01 ліпеня 2005. nagrady.by. Праверана 29 кастрычніка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2002. — Т. 1. — С.151.