Рыгор Іванавіч Сачок
Выгляд
| Рыгор Іванавіч Сачок | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 4 верасня 1939 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 жніўня 2007 (67 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | геолаг, географ, матэматык |
| Навуковая сфера | геалогія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук |
| Альма-матар | |
Рыгор Іванавіч Сачо́к[1] (4 верасня 1939, в. Зазерка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 30 жніўня 2007) — беларускі вучоны ў галіне геалогіі, геаграфіі, геаэколагіі і матэматыкі. Кандыдат геолага-мінералагічных навук, доктар геаграфічных навук (1989).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1964—1980 гадах у Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі, Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце. З 1990 года ў Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (загадчык лабараторыі).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па выкарыстанні колькасных і матэматычных метадаў і камп’ютарнага мадэліравання ў геалагічных і геаграфічных даследаваннях, сістэмна-структурнай метадалогіі аналізу ландшафту Беларусі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Ацэнка ўздзеянняў на навакольнае асяроддзе : Тэорыя, метадалогія, фармалізацыя / Фонд фундам.даслед. Рэсп. Беларусь. АН Беларусі. Ін-т прабл.выкарыстання прырод.рэсурсаў і экалогіі. — Мн., 1994. (разам з В. В. Калядой)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сачок Рыгор Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 219. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Геологи и горные инженеры Беларуси: биографический справочник. [В 2 ч.]. Ч. 1. — Минск, 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сачок Рыгор Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Сачок, Рыгор Іванавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі