Рухавік JavaScript

Рухавік JavaScript — гэта спецыялізаваная праграма, якая выконвае скрыпты на мове праграмавання JavaScript, пераважна ў браўзерах.
Звычайна браўзер мае рухавік JavaScript, і рухавік браўзера, які займаецца рэндарынгам старонак. Напрыклад, Carakan выкарыстоўваецца з Presto, Nitro з WebKit, SpiderMonkey з Gecko, KJS з KHTML. Часам магчымыя іншыя камбінацыі, напрыклад, V8 з WebKit у Google Chrome. Рухавік JavaScript узаемадзейнічае з вэб-API, што дазваляе распрацоўшчыкам працаваць з сеткавымі запытамі, DOM, апрацоўваць падзеі, а таксама выкарыстоўваць магчымасці HTML5 (відэа, canvas, лакальнае сховішча і інш.). Аднак выкарыстанне рухавікоў JavaScript не абмяжоўваецца браўзерамі, напрыклад, рухавік V8[1] з'яўляецца асноўным кампанентам Node.js. Першыя рухавікі JavaScript былі проста інтэрпрэтатарамі зыходнага кода, але ўсе сучасныя рухавікі выкарыстоўваюць кампіляцыю ў час выканання (just-in-time) для павышэння прадукцыйнасці.