Роні Радке
| Роні Радке | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Ronald Joseph Radke |
| Дата нараджэння | 15 снежня 1983 (41 год) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | аўтар песень, музычны прадзюсар, гітарыст, спявак |
| Гады актыўнасці | з 1998 |
| Пеўчы голас | тэнар |
| Інструменты | вакал |
| Жанры | пост-хардкор[d] |
| Псеўданімы | Ronnie Radke і Double R |
| Лэйблы | Epitaph Records[d] |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Роні Радке (англ.: Ronnie Radke; нар. 15 снежня 1983, Лас-Вегас, Невада) — амерыканскі спявак, аўтар песень, прадзюсар, музыкант.[1] З’яўляецца адным з заснавальнікаў і цяперашнім вакалістам калектыву Falling In Reverse. Таксама Радке былы вакаліст і адзін з заснавальнікаў гурта Escape the Fate. З Falling In Reverse выпусціў пяць поўнафарматных студыйных альбомаў: The Drug In Me Is You (2011), Fashionably Late (2013), Just Like You (2015), Coming Home (2017) і Popular Monster (2024) праз лэйбл Epitaph Records. Радке атрымаў некалькі ўзнагарод за ўдзел разам з гуртом Falling In Reverse, у тым ліку Лепшы APTV відэа і вакаліст года Alternative Press. З яго былым гуртом, Escape The Fate, выпусціў адзін EP, There’s No Sympathy for the Dead, і адзін поўнафарматны студыйны альбом, Dying Is Your Latest Fashion у 2006 годзе на Epitaph. Як сольны Музыка, выпусціў свой рэп-мікстэйп, Watch Me, у 2014 годзе, у якім супрацоўнічаў з іншымі артыстамі, такімі як Deuce, b.LaY, Тайлер Картэр з Issues, Sy Ari Da Kid, Джэкабі Шэдзікс з Papa Roach, Дэні Уорснап з Asking Alexandria і We Are Harlot, і Крэйг Мэбіт з Escape the Fate.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Роні Радке нарадзіўся 15 снежня 1983 года. Вырас у беднай сям’і з бацькам, братам і бабуляй. Маці Радке пакінула сям’ю па невядомых прычынах.
Радке навучыўся граць на фартэпіяна і гітары ў сваіх першых гуртах. Спачатку пачаў граць каверы на Blink-182 песні на гітары. Першая песня, якую ён змог сыграць — «Dammit». Стварыў некалькі гуртоў, калі вучыўся ў сярэдняй школе. Радке збег з дому, каб граць у сваім першым гурце са сваім сябрам Мітчам пад назвай 3.0., які «гучыць гэтак жа, як Blink 182» па словах Радке. Жыў з Мітчам і яго маці на працягу пэўнага перыяду часу. Яны сыгралі некалькі канцэртаў на розных пляцоўках, такіх як Chain Reaction і Huntridge у Лас-Вегасе.
Пасля гурта Радке вярнуўся да таты і сказаў, што кінуў школу. Радке зноў вярнуўся ў школу і затым кінуў зноў. Радке заявіў, што другі гурт называўся Lefty. Роні сустрэў Макса Грына (з гурта Almost Heroes) на шоў талентаў. Мікрафон Радке ўпаў і Макс ўзяў яго за Роні, пакуль яны былі на сцэне, і яны сталі сябрамі, утвараючы гурт True Story, які запісаў дэма, якое змяшчае трэк «This Is Not the End».
У 2004 годзе сфармаваў гурт Escape the Fate[2]. На працягу толькі аднаго месяца гурту ўдалося дамагчыся поспеху ў краіне.
У 2006 годзе Роні быў арыштаваны за ўдзел у бойцы, у выніку якой быў застрэлены 18-гадовы Майкл Кук. Стрэл хоць і не быў здзейснены Роні, музыка быў асуджаны за саўдзел у забойстве і быў прысуджаны да турэмнага зняволення ў 2008 годзе. Таксама яго выключылі з гурта[3][4].
12 снежня 2010 года Радке выйшаў на волю. У турме ён сабраў гурт Falling in Reverse.
Сольная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2014 годзе Радке запісаў сольны мікстэп «Watch Me» у жанры рэп. У яго запісе ўзялі ўдзел такія рок-музыкі, як Deuce, Тайлер Картэр, і г. д. Роні Радке таксама прыняў удзел у запісе песні Deuce — «Nobody Likes Me» з альбома Nine Lives.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Escape the Fate
- Escape the Fate (Demo) (2005)
- There’s No Sympathy for the Dead (2006)
- Dying Is Your Latest Fashion (2006)
- Situations EP (2007)
Falling in Reverse
- The Drug in Me Is You (2011)
- Fashionably Late (2013)
- Just Like You (2015)
- Coming Home (2017)
- Popular Monster (2024)
Сольная кар’ера
- Watch Me (2014)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Featuring the 100 Greatest Living Rock Stars. www.revolvermag.com. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2013.
- ↑ Escape the Fate | New Music And Songs | MTV. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2013. Праверана 8 красавіка 2013.
- ↑ The tension between Ronnie Radke and Escape The... - BryanStars Interviews. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2013. Праверана 8 красавіка 2013.
- ↑ Kerrang! Escape The fate singer escapes jail. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2013. Праверана 8 красавіка 2013.