Рамонь
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Рамонь | |||||
|---|---|---|---|---|---|
|
|||||
| 51°55′00″ пн. ш. 39°20′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Суб’ект федэрацыі | Варонежская вобласць | ||||
| Муніцыпальны раён | Рамонскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1613 | ||||
| Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 47340 | ||||
| Паштовы індэкс | 396020 | ||||
| Код АКАТП | 20243551000 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Рамонь (руск.: Рамонь) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рамонскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 8404 чалавекі (2017). Пасёлак размешчаны на рацэ Варонеж, за 37 км на поўнач ад горада Варонежа.
Упершыню згадваецца ў 1613 годзе як сяло[2]. Сяло ўзнікла ў канцы XVI стагоддзя на месцы знішчанага мангола-татарамі ў XIII стагоддзі паселішча Родня. У канцы XVII стагоддзя паводле загаду Пятра I у Рамоні была пабудавана карабельная верф. У 1895 годзе была закладзена даследча-вытворчая станцыя па вырошчванні цукровых буракоў, што было абумоўлена пашырэннем цукровай вытворчасці на Рамонскім цукровым заводзе. У 1912 годзе станцыя атрымала статус даследча-селекцыйнай, дзе дагэтуль у поўнай меры была адпрацавана тэхналогія адбору найбольш прадукцыйных гатункаў цукровых буракоў. Увосень 1959 года доследную станцыю наведаў з працоўным візітам Мікіта Хрушчоў. На сёння цукровы завод ліквідаваны.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Іванавіч Мосін (1879—1902) — расійскі канструктар і арганізатар вытворчасці стралковай зброі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рамонь- Сайт адміністрацыі Рамонцкага раёна.