Ражэр Касамажор
| Ражэр Касамажор | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 17 снежня 1976 (48 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр, тэлеакцёр, музыкант |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0142875 |
| rogercasamajor.com | |
Ражэ́р Касамажо́р (катал.: Roger Casamajor; нар. 17 снежня 1976, Ла-Сеу-д’Уржэль) — іспанскі акцёр тэлебачання, тэатра і кіно.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ражэр Касамажор нарадзіўся 17 снежня 1976 года ў Ла-Сеу-д’Уржэль, правінцыя Льейда (Каталонія). Пачаў сваю акцёрскую кар’еру ў тэатры Андоры, навучаючыся ў складзе трупы «Somhiteatre» і гастралюючы па Каталоніі са шматлікімі спектаклямі, сярод якіх «Шаль» (Дэвід Мэмет), «Мяшчанскае вяселле» (Бертальд Брэхт), «Сярэднявечныя фарсы». Затым ён пераехаў у Барселону, каб працягнуць навучанне ў Тэатральным каледжы і Тэатральным інстытуце[1].
Ён дэбютаваў у кіно ў 2000 годзе, сыграўшы галоўную ролю ў фільме Агусці Вільяронгі «Мора». Сярод яго наступных фільмаў: «Дзікуны» (Карлас Малінэра, 2001), «Міратворцы» (Даніэль Кальпарсора, 2001), «Зорка поўдня» (Луіс Ніэта, 2002), «Летнія хмары» (Феліпе Вега, 2004), «Лабірынт фаўна» (Гільерма дэль Тора, 2006) і «Чорны хлеб» (Агусці Вільяронга, 2010), за які ён атрымаў прэмію «Гаўдзі» як найлепшы акцёр другога плана.
Апрача таго ён іграе ў каталонскіх тэлесерыялах, такіх як «Час цішыні» (2001), «Анёлы і святыя» (2006) і «Глыбокае мора» (2006—2007). Таксама ён працягвае сваю тэатральную дзейнасць («Лейтэнант Інішмор», «Карнавал», «Вораг народа» і інш.).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Roger Casmajor — Biography (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 11 красавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ражэр Касамажор на сайце «Internet Movie Database»