РВЗ-6
Выгляд
| РВЗ-6 (РВЗ-6М2) | |
|---|---|
| РВЗ-6М2 у музеі Ніжняга Ноўгарада. | |
| Вытворца |
|
| Адзінак пабудавана | 6008 |
| Год праекта | 1960 |
| Гады выпуску | 1960—1987 |
| Характарыстыкі | |
| Максімальная хуткасць | 64 км/г |
| Маса | 16,5 (17) т |
| Месцаў для сядзення | 39 |
| Поўная змяшчальнасць | 197 (8 чал/м²) |
| Нізкападлогавасць | 0% |
| Габарыты | |
| Каляіна | 1524 мм |
| Даўжыня | 14 080 (13 900) мм |
| Шырыня | 2596 (2550) мм |
| Вышыня | 3148 мм |
| База | 6600 мм |
| База цялежкі | 1940 мм |
| Рухавікі | |
| Тып рухавіка | 4 × ДК-259 (4 × ДК-259ДЗ) |
| Магутнасць | 31 (43) кВт |
| РВЗ-6 (РВЗ-6М2) на Вікісховішчы | |
РВЗ-6 — савецкі аднабаковы маторны чатырохвосевы высокападлогавы трамвайны вагон.
Абрэвіятура «РВЗ» пазначае вытворцу вагонаў гэтага тыпу — Рыжскі вагонабудаўнічы завод. Першы прататып вагона РВЗ-6 быў пабудаваны на РВЗ у 1960 г., а ўвосень таго ж года пачалася серыйная вытворчасць гэтых трамваяў. Яна працягвалася да снежня 1987 г. уключна; апошнія гатовыя вагоны былі адпраўленыя са склада РВЗ у пачатку 1988 г. Трамваі РВЗ-6 працавалі ў шматлікіх гарадах Савецкага Саюза, а па стане на жнівень 2014 г. невялікая іх колькасць (58 асобнікаў) працягвае эксплуатавацца ў некалькіх гарадах Расіі і Латвіі.