П’етра II Арсеола
| П’етра II Арсеола | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| італ.: Pietro II Orseolo | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Tribuno Memmo[d] | ||||||
| Пераемнік | Атон Арсеола | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
961 |
||||||
| Смерць |
верасень 1009 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Orseolo[d] | ||||||
| Бацька | П'етра I Арсеола[d] | ||||||
| Маці | Felicia Malipiero[d] | ||||||
| Жонка | Марыя Кандзіяна[d] | ||||||
| Дзеці | Джавані Арсеола[d], Атон Арсеола, Орса Арсеола[d], Вітале Арсеола[d], Hicela Orseolo[d] і Domenico Orseolo[d] | ||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
П'етра II Арсеола (961—1009) — 26-ы венецыянскі дож (з 991 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын дожа П'етра I Арсеола.
Дож П'етра II Арсеола пачаў палітыку далучэння да Рэспублікі Святога Марка ўсходніх земляў, якая доўжылася больш за 500 гадоў. Ён распаўсюдзіў уплыў Венецыі на харватаў і славян Нерэтвы, вызваліў венецыянцаў ад 50-гадовай практыкі даніны славянскім піратам. Пачаў пашырэнне тэрыторыі Венецыянскай рэспублікі, разарыўшы пірацкія базы на астравах Ластава і Корчула, захапіў іх і горад Дуброўнік.
Перамога ў марской бітве з піратамі ў горада Задар у 1000 годзе, і атрыманне кантролю над усім Адрыятычным морам, паклалі пачатак шматвяковай цырымоніі «Свята заручын венецыянскага дожа з Адрыятычным морам».
У дожа было 11 дзяцей. Паводле некаторых даных, адна з дочак П'етра стала жонкай сына харвацкага караля Святласлава Суроньі, а адзін з сыноў, Іаан, быў жанаты з Марыяй, дачкой візантыйскага імператара Рамана III Аргіра. Іншы — Атоне — быў жанаты з сястрой венгерскага караля Іштвана I, ён жа стаў пераемнікам П'етра на пасадзе дожа. Сын Атоне — Пётр — пазней стаў каралём Венгрыі.