Пінхас Чарняк
| Пінхас Чарняк | |
|---|---|
| |
| Род дзейнасці | nuclear medicine physician |
| Дата нараджэння | 14 верасня 1909 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 студзеня 1993 (83 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Avraham Czerniak[d] і Tzila Zwas[d] |
| Месца працы | |
Пінхас Чарняк (іўр.: פנחס צ'רניאק; 14 верасня 1909 — 12 студзеня 1993) — прафесар ядзернай медыцыны, заснавальнік Інстытута ядзернай медыцыны ў Тэль-Хашомеры (Ізраіль).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Гарадцы (сучасны Кобрынскі раён Беларусі). З пачаткам Першай сусветнай вайны ягоная сям’я ўцякла ў Ялец, дзе бацька Пінхаса ўладкаваўся на працу ў раённую кантору санітарнай рэгістратуры. У школе хлопчык вылучаўся сваімі ведамі па матэматыцы і перайшоў на клас старэй за свой узрост. Праз 4 гады сямейства пераехала ў Оршу.
Пасля заканчэння польска-савецкай вайны ў 1921 года сям’я пераехала ў Антопаль у Заходняй Беларусі, якая апынулася пад кантролем палякаў. Чарняк пачаў вучыцца ў гімназіі ў Кобрыне, потым прадоўжыў вучобу ў гімназіі ў Брэст-Літоўску, дзе стаў выдатнікам. Скончыўшы вучобу, вярнуўся на два гады ў дзяржаўную гімназію ў Кобрыне. Чарняк хацеў паступіць на інжынерную справу ў Варшаўскі палітэхнік, але не быў прыняты з-за ўведзеных у Польшчы абмяжаванняў на колькасць яўрэйскіх студэнтаў. Тады юнак вырашыў вывучаць медыцыну ў Францыі.
У 1929 годзе, ва ўзросце дваццаці гадоў, быў прыняты ва ўніверсітэт Манпелье. Быў прызначаны першым асістэнтам універсітэцкай клінікі і працаваў на кафедрах унутраных хвароб, дэрматалогіі, уралогіі і дзіцячай артапедыі, дзе вынайшаў прыстасаванні для палягчэння рухаў дзяцей, якія атрымалі назву «прыборы Чарняка». Абараніў дысертацыю па тэме «Гігіена і прафілактыка шляхам абразання». У працы Чарняк спрабаваў даказаць, што абразанне прадухіляе венерычныя захворванні.
У 1936 годзе атрымаў дыплом медыцыны ва ўніверсітэце Манпелье і вярнуўся ў Польшчу. Паколькі замежны дыплом не дзейнічаў у Польшчы, Чарняк паступіў у ВНУ Вільні, дзе правучыўся паўтара года. Паўтара года стажыраваўся ў гарадской бальніцы ў Брыску, працаваў у дзіцячым эпідэміялагічным аддзяленні, дзе спецыялізаваўся на пункцыях падставы пазваночніка. Паралельна з працаваў у санаторыі Дзямчава. Пасля заканчэння інтэрнатуры набыў у Варшаве медыцынскія інструменты і абсталяванне. Потым у Антопалі ён арандаваў 4-павярховы дом, дзе стварыў прыватную клініку. У маі 1939 года атрымаў пасведчанне на працу лекарам.
З пачаткам Другой сусветнай вайны быў прызначаны ўчастковым лекарам і дырэктарам шпіталю ў Антопалі. У 1941 годзе, калі Трэці Рэйх уварваўся ў СССР, нягледзячы на просьбы раённага кіраўніка, Чарняк разам з цяжарнай жонкай, сёстрамі і хворай маці вырашыў застацца ў Антопалі. Калі немцы ўвайшлі ў Антопаль, ён ледзь не быў імі застрэлены, але выратаваўся дзякуючы доктарскай павязцы на руцэ. Пазней Чарняк і яго сям’я трапілі ў Антопальскае гета.
Лекар працаваў у клініцы за межамі гета, куды яго кожны дзень адвозілі паліцыі. Беларускія сяляне паважалі Чарняка і таемна прыносілі яму ежу. Ён жа лячыў хворых гета лекамі, якія выкрадаў з клінікі і з дапамогай жонкі нелегальна выносіў з аптэкі, дзе яна працавала. У адзін з выездаў за межы гета Чарняк лячыў камандзіра партызанскага атрада Піліпа Кірава. Так усталявалася першая сувязь паміж Чарняком і партызанамі.
15 кастрычніка 1942 года немцы і калабаранты пачалі ліквідацыю гета. Аднак яму ўдалося ўцячы. Мужчына схаваўся ў доме Івана Байдука, жонку якога выратаваў у мінулым. Паўгода Чарняк хаваўся ў нары пад домам. Пазней ён уцёк з Антопаля да партызанскага лагера Піліпа Кірава, дзе Чарняк стаў урачом партызанскага батальёна. Урач арганізаваў у лесе імправізаваную клініку, праводзіў аналізы крыві і мачы, лячыў хворых і параненых байцоў. Акрамя таго, мужчына арганізаваў курсы фельчараў для 18 маладых жанчын з ліку вяскоўцаў. Лекар таксама дапамог прыпыніць эпідэмію сыпнога тыфа. Пасля вызвалення Антопаля ў чэрвені 1944 года за заслугі ў барацьбе з акупантамі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Неўзабаве ён пакінуў Антопаль і жыў са сваёй сям’ёй спачатку ў Ландсбергу і Лодзі, а затым прыбыў ва Уроцлаў. Яго прынялі асістэнтам ва ўніверсітэцкай клініцы дэрматалагічных захворванняў. У гэты час Чарняк праславіўся распрацоўкай метадаў лячэння і барацьбы з эпідэміямі пранцаў і ганарэі. У 1950 годзе выражыў іміграваць у Ізраіль. Перад гэтым Чарняк добраахвотна падахвоціўся быць лекарам у арганізацыі Joint у Парыжы, дзе лячыў габрэйскіх мігрантаў. Паралельная вучыўся ў Інстытуце Пастэра.
Пераехаўшы ў Ізраіль, пачаў працаваць асістэнтам у аддзяленні рэнтгена і радыевага лячэння ў шпіталі Хадаса ў Іерусаліма і спецыялізаваўся на анкалагічнай медыцыне. Праводзіў медыцынскія выпрабаванні з радыеактыўным ёдам. Каля паўгода працаваў няпоўны працоўны дзень у Міністэрстве абароны ў лабараторыі Інстытута навукі Вейцмана, дзе даследваў спосабы абароны людзей ад радыеактыўнага выпраменьвання. У 1954 годзе Чарняк заснаваў Інстытут ізатопаў радыю ў Тэль-Хашомеры. У 1969 годзе быў прызначаны прафесарам ядзернай медыцыны ў Школе медыцыны Саклера ў Тэль-Авіўскім універсітэце і быў кіраўніком кафедры ядзернай медыцыны.
У 1975 годзе выйшаў на пенсію. Праз 5 гадоў пасля выхаду на пенсію ўзначаліў Інстытут ядзернай медыцыны ў бальніцы Асаф Харафех, дзе працаваў да 1989 года.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- תמונת משפחת צ'רניאק עם משה סתוי, יד ושם
- ערך על גניה צ'רניאק Архівавана 5 снежня 2013., אתר ארגון הפרטיזנים ולוחמי המחתרות והגיטאות
- רופאים יהודים ביער, הפרטיזנים של בלארוס
- אנטופול, מרכז מורשת יהדות פולין
- המכון לרפואה גרעינית
- https://www.nli.org.il/he/a-topic/987007260016405171
- פנחס צ'רניאק Архівавана 17 ліпеня 2023., אות המציל היהודי, אתר יהודים שהצילו יהודים בתקופת השואה
