Пячоры Канхеры
Выгляд
| Храм | |
| Пячоры Канхеры | |
|---|---|
| маратхі: कान्हेरी लेणी | |
| | |
| 19°12′37,20″ пн. ш. 72°54′36,70″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Востраў | Сальсет |
| Дата заснавання | 1 стагоддзе |
Пячоры Канхеры (маратхі: कान्हेरी लेणी) — старажытны пячорны будысцкі манастырскі комплекс на востраве Сальсет каля Мумбаі ў Індыі.
Уяўляе сабою 109 штучных пячор, выразаных у базальтавым масіве ўзвышша Канхеры на працягу 1 тысячагоддзя н. э. Комплекс славуты шматлікімі рэльефамі, скульптурамі, а таксама надпісамі, калонамі, заламі для супольных збораў і прыватнымі кельямі манахаў. Захаваліся каналы і цыстэрны для сцёка, падачы і захавання пітной вады, каменныя ложкі, ступы.
Комплекс з'яўляўся важным рэлігійным і адукацыйным цэнтрам дзяржавы Маўр'яў і Кушанскай імперыі.
