Перайсці да зместу

Пылва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Пылва
эст.: Põlva
58°03′ пн. ш. 27°03′ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Павет Павет Пылва
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 5 968 чалавек (2012)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 63308
Аўтамабільны код O

polva.ee
Паказаць/схаваць карты
Пылва (Эстонія)
Пылва
Пылва

Пылва (старое напісанне Пыльва; эст.: Põlva) — горад на ўсходзе Эстоніі, адміністрацыйны цэнтр павета Пылва. Размешчаны ля мяжы з Расіяй. Асноўнае насельніцтва — эстонцы і рускія.

Першая згадка пра паселішча на месцы горада датуецца 1452 годам. Назва паходзіць ад эстонскага слова «каленка» (па-эстонску: põlv), аднак цалкам яе паходжанне застаецца няясным. Мясцовая легенда згадвае, што на гэтым месцы ў касцёле Святой Марыі была змешчана дзяўчына, яна трымалася на каленках, каб выгнаць з яе д’ябла[удакладніць: камент.]. Па агульным меркаванні, з гэтае нагоды і быў названы горад.

Пылва знаходзілася на старым вайсковым шляху паміж Паўночнай і Паўднёвай Лівоніяй. Прыкладна ў 1240 годзе, неўзабаве пасля хрысціянізацыі Эстоніі, бернардзінскія манахі пабудавалі тут царкву, прысвечаную Дзеве Марыі. Царква была падпарадкавана Дэрпцкаму епіскапству. У XVI стагоддзі горад быў далучаны да Рускай дзяржавы. У 1582 годзе горад перайшоў, як частка паўднёвай Эстоніі, пад суверэнітэт Рэчы Паспалітай, а пазней увайшоў у склад Швецыі. У 1721 годзе паводле Ніштацкай дамовы Эстонія і Лівонія адышлі Расійскай імперыі.

Толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе ў горадзе адбыўся нацыянальны ўздым.

Палітычнае ўладкаванне

[правіць | правіць зыходнік]

Савет горада складаецца з 17 членаў, якія абіраюцца на мясцовых выбарах. Урад складаецца з пяці членаў.

Год Колькасць
2011 5 767 [1]
2014 5 661 [2]
2015 5 632 [3]
Год Колькасць
2016 5 643 [4]
2017 5 485 [5]
2018 5 458 [6]
Год Колькасць
2019 5 324 [7]
2020 5 205 [8]
2021 5 115 [9]
Год Колькасць
2022 5 454 [9]
2023 5 535 [9]
2024 5 498 [10]

Пылва мае тры школы.

Зноскі