Пушкінская (станцыя метро, Мінск)
«Пушкінская» руск.: Пушкинская | |
|---|---|
Аўтазаводская лінія | |
| Мінскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 3 ліпеня 1995 |
| Праектная назва | «Праспект Пушкіна»[1] |
| Раён | Фрунзенскі |
| Тып | Трохпралётная, калоннага тыпу |
| Тып платформаў | Астраўная |
| Форма платформаў | Прамая |
| Архітэктары | І. Есьман, І. Камышан, Е. Харкава |
| Выхад да вуліц | вул. Прытыцкага, пр. Пушкіна |
| Пераходы на станцыі | «Цівалі (праектуецца) |
| Наземны транспарт |
А: 49, 62э, 107, 124, 130, 163 Т: 4, 10, 13, 33, 38, 39, 44, 47, 55, 77 |
| Аператары сотавай сувязі |
МТС, А1, life:) |
| Код станцыі | 220 |
| Суседнія станцыі | Спартыўная і Маладзёжная |
«Пушкінская» (трансліт.: Puškinskaja, руск.: Пушкинская) — станцыя Аўтазаводской лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 3 ліпеня 1995 года ў складзе другога ўчастку Аўтазаводской лініі, які ўключаў дзве станцыі.[2] Размешчана паміж станцыямі «Спартыўная» і «Маладзёжная».
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Калонная станцыя дробнага залажэння, трохпралётная, з дзвюма шэрагамі калон, на якія абапіраюцца апорныя рыгелі ў форме выцягнутага паўэліпса.[3]
Выхады
[правіць | правіць зыходнік]Уваходы на станцыю размешчаны ў падземных пераходах пад скрыжаваннем вул. Прытыцкага і пр. Пушкіна. Да 2005 года «Пушкінская» была канцавой і служыла буйным перасадкавым вузлом для жыхароў заходніх раёнаў Мінска. У 2005 годзе другая лінія была падоўжана на захад трыма станцыямі,[2] і пасажырапаток на «Пушкінскай» некалькі паменшыўся.
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Панарама станцыі -
Калоны -
Свяцільні -
Шлях у бок «Спартыўнай»
Зноскі
- ↑ Пушкінская — Мінскае метро. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 16 ліпеня 2012.
- ↑ а б Гісторыя стварэння і перспектыва развіцця Мінскага метрапалітэна. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 16 ліпеня 2012.
- ↑ Станцыя метро «Пушкінская» — MyMinsk.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пушкінская (станцыя метро, Мінск)