Перайсці да зместу

Псярцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Псярцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Псарцы[1]
Насельніцтва
  • 38 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Паштовыя індэксы
231545
Аўтамабільны код
4
Псярцы (Беларусь)
Псярцы
Псярцы
Псярцы (Гродзенская вобласць)
Псярцы
Псярцы

Псярцы́[2] (трансліт.: Psiarcy, руск.: Псярцы) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.

Меркавана, назва паходзіць ад «псяроў» — людзей, якія даглядалі паляўнічых сабак.

Вядомыя з 1765 года з «Інвентароў старостваў Гродзенскага павета». У XIX стагоддзі Псярцы — вёска Лідскага павета, уладанне Вільканцоў. У 1844 годзе — 33 двары. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў, паводле ўказа ад 10 снежня 1865 года, прымусова прададзена Тодарам Вільканцом Пятру Ушакову за 1271 рубель[3]. У 1888 годзе — у Васілішкаўскай воласці, 27 дамоў, 243 жыхары. У 1905 годзе ў вёсцы 322 жыхары. У 1908 годзе — 34 гаспадаркі. З 1921 года ў складзе Навагрудскага ваяводства Польшчы.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Шайбакпольскім сельсавеце (20 красавіка 1962 года перайменаваны ў Лычкаўскі) Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай, з 20 верасня 1944 года — Гродзенскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — у Шчучынскім раёне. З 12 сакавіка 1973 года ў Бакштаўскім сельсавеце[4]. З 2002 года ў Васілішкаўскім сельсавеце[5].

У 1950 г. створаны калгас «1 Мая». У савецкі час працавалі пачатковая школа, крама.

  • 1926 год — 293 жыхары, 53 двары[6].
  • 1940 год — 387 жыхароў, 73 двары.
  • 1964 год — 390 жыхароў, 79 двароў.
  • 2009 год — 38 чал.
  • 2021 год — 15 чал.

У 1971 годзе ў Псярцах паўстаў хор народнай песні, які складаўся з найстарэйшых жыхароў вёскі (харысты — Г. Маркевіч, В. Публіцэвіч, М. Дашкевіч і іншыя, акардэон — Язэп Зубрык). Хор быў вельмі папулярны не толькі сярод навакольных вёсак, быў вядомы на агульнадзяржаўным узроўні, часта з'яўляўся ў перадачах беларускага тэлебачання[7], згаданы м.інш. ў The Journal of Byelorussian Studies[8].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Юзаф Дзежыц (1921—2000) — доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Вышэйшай сельскагаспадарчай школы ва Вроцлаве, з 1974 г. — прафесар Вроцлаўскага сельскагаспадарчага інстытуту, з 1981 г. — дэкан факультэта меліярацыі гэтага інстытуту. Аўтар больш за 200 навуковых прац, 40 падручнікаў і манаграфій. У 1944—1945 гг. працаваў настаўнікам у псярэцкай пачатковай школе[9].
  1. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IX/244
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. http://pawet.net/library/history/city_district/war/1862/Паўстанне_1863_г._на_Лідчыне.html
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2017. Праверана 28 сакавіка 2017.
  7. https://www.youtube.com/watch?v=ZxX1UwDRpgU
  8. http://belarusjournal.com/sites/default/files/JBS_1971_6_Chronicle%20for%201970_0.pdf
  9. http://virtual-museum.shhuchin.edu.by/be/main.aspx?guid=3251 Архівавана 4 сакавіка 2016.