Прэмія Ферма
Выгляд
| Прэмія Ферма | |
|---|---|
| Тып | навуковая ўзнагарода[d] |
| Заснавальнік | Тулузскі матэматычны інстытут[d] |
| Заснаванне | 1989 |
| Краіна | |
| Сайт | math.univ-toulouse.fr/Fe… |
Прэмія Ферма (фр.: Prix Fermat) — міжнародная матэматычная прэмія для маладых навукоўцаў (да 45 гадоў). Прысуджаецца Тулузскім матэматычным інстытутам (фр.: Institut de mathématiques de Toulouse). Носіць імя матэматыка П’ера дэ Ферма.
Прэмія заснавана ў 1989 годзе, узнагароджанне адбываецца раз на два гады. Узнагарода — 20 тысяч еўра. Лаўрэат павінен напісаць артыкул з аглядам сваіх даследаванняў для часопіса Les Annales de la Faculté des Sciences de Toulouse.