Прэзідэнт Грэцыі
| Прэзідэнт Грэцыі | |
|---|---|
| грэч. Πρόεδρος της Ελληνικής Δημοκρατίας | |
| | |
| Пасаду займае Канстанцінас Тасулас | |
| Узначальвае | |
| Афіцыйная рэзідэнцыя | Прэзідэнцкі палац[d] |
| Прызначаецца | Парламент Грэцыі |
| Пасада з’явілася | 18 снежня 1974 |
| presidency.gr (грэч.) (англ.) (фр.) | |
Прэзідэнт Грэцыі (грэч. Πρόεδρος της Ελληνικής Δημοκρατίας — Старшыня Элінічнай Дэмакратыі) — вышэйшая службовая асоба Грэчаскай Рэспублікі. Афіцыйная рэзідэнцыя — Прэзідэнцкі палац у Афінах.
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт Грэцыі з’яўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброеных сіл да 1974 года яго паўнамоцтвы былі бязмежнымі, аднак у 1975 годзе былі скарочаны новай канстытуцыяй.
Выбары прэзідэнта
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнта Грэцыі абіраюць парламентам (а не праз усенароднае галасаванне) тэрмінам на 5 гадоў. Артыкул 32 Канстытуцыі Грэцыі прадугледжвае, што прэзідэнт павінен быць абраны на спецыяльнай сесіі парламента, прынамсі за месяц да заканчэння прэзідэнцкага тэрміна папярэдніка. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта можа быць падоўжаны ў выпадку вайны або, калі выбары новага прэзідэнта не будуць завершаны ў тэрмін.
Прысяга
[правіць | правіць зыходнік]Перад уступам на пасада прэзідэнт прыносіць прысягу.
"Я клянуся (у імя Святой, адзінасутнай і непадзельнай Троіцы), абараняць Канстытуцыю і законы, забяспечваць іх добрасумленнае выкананне, абараняць нацыянальную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, абараняць правы і свабоду грэкаў і служыць агульным інтарэсам і прагрэсу грэчаскага народа ".
Штандары
[правіць | правіць зыходнік]-
1833-1862, Штандар Караля Атона I
-
1863–1913, Штандар Караля Георга I
-
1913-1917, 1920-1922, Штандар Караля Канстанціна I
-
1924-1935, Прэзідэнцкі штандар
-
1935-1973, Каралеўскі штандар Георга II, Паўла I і Канстанціна II
-
1973-1975, Прэзідэнцкі штандар, Чорныя палкоўнікі
-
1975—Цяперашні час, Прэзідэнцкі штандар
Спіс прэзідэнтаў Грэцыі
[правіць | правіць зыходнік]Спіс уключае прэзідэнтаў Грэцыі з 1828 года.
| Імя | Пачатак паўнамоцтваў | Канчатак паўнамоцтваў |
|---|---|---|
| Першая рэспубліка | ||
| Іаан Кападыстрыя | 24 студзеня 1828 | 9 кастрычніка 1831 |
| Аўгустынас Кападыстрыя | 9 кастрычніка 1831 | 9 красавіка 1832 |
| Другая рэспубліка | ||
| адмірал Паўлас Кунтурыётыс | 25 сакавіка 1924 | 15 сакавіка 1926 |
| генерал Тэадорас Пангалас | 15 сакавіка 1926 | 24 жніўня 1926 |
| адмірал Паўлас Кунтурыётыс | 24 жніўня 1926 | 9 снежня 1929 |
| Аляксандрас Заіміс | 9 снежня 1929 | 10 кастрычніка 1935 |
| Рэжым палкоўнікаў | ||
| палкоўнік Георгіяс Пападопулас | 1 чэрвеня 1973 | 25 лістапада 1973 |
| генерал Федан Гізікіс | 25 лістапада 1973 | 18 снежня 1974 |
| Прэзідэнт | Фота | Гады жыцця | Пачатак кіравання | Канец кіравання |
|---|---|---|---|---|
| Трэцяя рэспубліка | ||||
| Міхаіл Стасінопулас | 1903-2002 | 18 снежня 1974 | 19 чэрвеня 1975 | |
| Канстантынас Цацас | 1899-1987 | 19 чэрвеня 1975 | 15 мая 1980 | |
| Канстантынас Караманліс | 1907-1998 | 15 мая 1980 | 10 сакавіка 1985 | |
| Іааніс Алеўрас | 1912-1995 | 10 сакавіка 1985 | 30 сакавіка 1985 | |
| Хрыстас Сардзетакіс | 1929-2022 | 30 сакавіка 1985 | 4 мая 1990 | |
| Канстантынас Караманліс | 1907-1998 | 4 мая 1990 | 10 сакавіка 1995 | |
| Канстантынас Стэфанопулас | 1926-2016 | 10 сакавіка 1995 | 12 сакавіка 2005 | |
| Каралас Папульяс | 1929-2021 | 12 сакавіка 2005 | 13 сакавіка 2015 | |
| Пракопіс Паўлопулас | нар. 1950 | 13 сакавіка 2015 | 13 сакавіка 2020 | |
| Катэрына Сакеларапулу | нар. 1956 | 13 сакавіка 2020 | 13 сакавіка 2025 | |
| Канстанцінас Тасулас | нар. 1959 | 13 сакавіка 2025 | ||
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прэзідэнт Грэцыі


