Плошча Францішка Багушэвіча (Мінск)
| Плошча Францішка Багушэвіча Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | |
| Горад | Мінск |
| Раён | Маскоўскі раён |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Тралейбусныя маршруты | 4, 7, 12, 29, 36, 37, 40, 44, 46, 53 |
| Аўтобусныя маршруты | 23, 46, 57, 74с, 78, 151э, 958 |
| Маршрутнае таксі | 1019, 1109, 1053, 1153 |
| Ранейшыя назвы | Плошча Нагіна |
| Назва ў гонар | Францішка Багушэвіча |
| Паштовы індэкс | 220036 |
| Рух | кругавы, двухбаковы з паўднёвага захаду на паўночны ўсход |
Плошча Францішка Багушэвіча — плошча ў Маскоўскім раёне горада Мінска.
Характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Плошча названая ў гонар Францішка Багушэвіча (1840—1900) — беларускага паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, публіцыста і перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў і класікаў новай беларускай літаратуры.
Плошча Францішка Багушэвіча знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Клары Цэткін, Нямігі з праспектам Дзяржынскага.
Раней ва ўжытку выкарыстоўвалася неафіцыйная назва — плошча Нагіна (па вуліцы Нагіна, былой Вяземскай, якая праходзіла праз плошчу).
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Прыпынак «Музычны тэатр»:
аўтобус: 23, 46, 57, 74с, 78, 151э, 958;
тралейбус: 4, 7, 12, 29, 36, 37, 40, 44, 46, 53;
маршрутнае таксі: 1019, 1109, 1053, 1153.
Пад плошчай знаходзіцца аднайменная станцыя Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна.