Плошча Перу
Выгляд
| Перу | |
|---|---|
| ісп.: Plaza Perú | |
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | |
| Населены пункт | |
Плошча Перу (ісп.: Plaza Perú) — невялікая плошча ў цэнтры фінансавага раёна Барыё эль Гольф горада Сант’яга, у камуне Лас-Кандэс. Размешчана на праспекце Ісідора Гаенэчэа, у некалькіх сот метраў ад станцыі «Эль Гольф» першай лініі метрапалітэна, побач з раёнам амбасадаў.
Яе стварэнне ўзыходзіць да 1940-х гадоў, калі пачаў фарміравацца Барыё эль Гольф — самы прэстыжны раён горада. З 2000 года раён, прылягаючы да плошчы, актыўна забудоўваецца высотнымі будынкамі, што рэзка змяніла гістарычны выгляд плошчы. Пад плошчай быў таксама пабудаваны падземны паркінг.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Перу
