Плешчаніцы
Гарадскі пасёлак
Плешчаніцы
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пле́шчаніцы[4] (трансліт.: Plieščanicy, руск.: Плещеницы) — гарадскі пасёлак у Лагойскім раёне Мінскай вобласці, на беразе Плешчаніцкага вадасховішча. Уваходзіць у склад Плешчаніцкага сельсавета. За 27 км ад Лагойска, на скрыжаванні аўтадарог Барысаў—Вілейка і Мінск—Полацк.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згаданы пад 1536 годам у акце межавання маёнтка Корань[5]. Згаданы ў XVI стагоддзі як вёска Менскага павета, ва ўладанні Тышкевічаў.
У вайну 1654—1667 гадоў пад Плешчаніцамі дзейнічаў партызанскі атрад Дзяніса Мурашкі[6]. Мурашкаўцы нападалі на двары шляхты, якая перайшла маскоўскі бок, ставілі заставы на дарогах, перашкаджалі збіраць і вывозіць збожжа, а мясцовае насельніцтва не пускалі ехаць у акупаваны маскоўцамі Менск[7].
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці, мястэчка. У вайну 1812 года пры адступленні французскіх войск тут адбылася бітва, атрад расійскай арміі генерала Чапліца разбіў авангард 9-га французскага корпуса маршала Віктора.
У 1817 годзе ўладальнікі Плешчаніцаў Тышкевічы збудавалі ў мястэчку царкву, у 1825 — заснавалі тэатр, які дзейнічаў да 1835 года. У XIX ст. дзейнічалі царква і сінагога; працавалі школа, бровар, 5 крам, 2 піцейныя двары, праводзіліся кірмашы.
У 1882 годзе заснавана фабрыка шавецкіх капылоў, пазней — фабрыка шавецкіх гваздоў, у 1910 годзе яна азывалася «Германа-амерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 годзе працавала 106 чалавек. У 1900 годзе выпушчана 10 тысяч пудоў драўляных гваздоў.
У другой палове XIX ст. — 50 двароў і 425 жыхароў[8]. Паводле перапісу 1897 года, працавалі народнае вучылішча і паштова-тэлеграфная кантора.
17 ліпеня 1924 года Плешчаніцы сталі цэнтрам раёна БССР. Станам на 1929 год, працавалі электрастанцыя, млын, лесапільня, сукнавальня. 27 верасня 1938 года паселішча атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу.
У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 года пасёлак пад нямецкай акупацыяй, акупанты загубілі звыш 2 тысяч чалавек.
З 25 снежня 1962 года Плешчаніцы ў складзе Лагойскага раёна.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе: 1886 — 595 чал.; 1897 — 1086 чал.[9]
- XX стагоддзе: 1939 — 3,7 тыс. чал.; 1974 — 6,7 тыс. чал.[10]; 1977 — 6,7 тыс. чал.[11]; 1995 — 7,9 тыс. чал.[9]; 1999 — 7 860 чал.[12]
- XXI стагоддзе: 2006 — 7,8 тыс. чал.; 2009 — 6 041 чал. (перапіс)[13]; 2015 — 5 829 чал.[14]; 2016 — 5 835 чал.[15]; 2017 — 5 829 чал.[16]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы паліўнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. На паўднёва-заходнім беразе Плешчаніцкага вадасховішча паляўніча-рыбалоўная база (гасцініца на 60 месцаў)[17]. Геафізічная абсерваторыя «Плешчаніцы»[18].
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом дзіцячай творчасці, дом культуры.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У Плешчаніцах працуюць 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 3 дашкольныя ўстановы.
Медыцына
[правіць | правіць зыходнік]Медыцынскія паслугі надае местачковая бальніца.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Курганны могільнік (X—XIII стагоддзі), за 3 км на поўдзень ад пасёлка, на правым беразе Цімошанкі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000264 - Сядзіба Тышкевічаў
- Касцёл Святой Ганны, перароблены са стайняў Тышкевічаў.
- Мемарыяльны камень на месцы бою 1812 года.
- Могілкі яўрэйскія
- Сінагога (пачатак XX ст.)
- Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (пачатак XX ст.)
- Пратэстанцкі храм
-
Касцёл Святой Ганны
-
Свята-Петрапаўлаўская царква пасля сучаснай перабудовы ў расійскім стылі
-
Дом, у якім размяшчаўся штаб падполля
-
Яўрэйскія могілкі
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]
- Царква (2-я палова XIX ст.)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Антончык (нар. 1956) — беларускі дзяржаўны дзеяч
- Віктар Іванавіч Галеўка (1938—1980) — беларускі архітэктар.
- Генадзь Іосіфавіч Дзямідчык (нар. 1950) — беларускі палітык.
- Вілорый Аляксеевіч Казлоў (1934—2003) — беларускі мастак тэлебачання.
- Павел Ігаравіч Ляхновіч (нар. 1997) — беларускі футбаліст.
- Мікалай Яфімавіч Сяменчык — беларускі гісторык
- Рамуальд Аляксандравіч Чыкалаў (нар. 1931) — беларускі гісторык.
- Яўген Аляксандравіч Цюкаў (1925—1971) — беларускі архітэктар.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=D918n0088781
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2025.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 9, с. 84
- ↑ Плешчаніцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 512.
- ↑ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
- ↑ Pleszczenice // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 251.
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ Плещеницы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Плешчаніцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 513.
- ↑ Плешчаніцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 512.
- ↑ Перепись населения — 2009. Минская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Плещеницы // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ ГЕОФИЗИЧЕСКАЯ ОБСЕРВАТОРИЯ «ПЛЕЩЕНИЦЫ» Архівавана 8 лютага 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пле́шчаніцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 425—426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Pleszczenice // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 251.
- Пле́шчаніцы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 586. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плешчаніцы
Геаграфічныя звесткі па тэме Плешчаніцы на OpenStreetMap- Плешчаніцы на сайце Radzima.org
- г. п. Плешчаніцы(недаступная спасылка) на Radzima.org
