Перайсці да зместу

Патэрык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патэрык Кіева-Пячэрскі. Друкарня Кіева-Пячэрскай лаўры, 1678 г.

Патэры́к — зборнік павучальных навел пра жыццё ранніх хрысціянскіх дзеячаў IIIVII стст., пераважна з Блізкага Усходу і Італіі. Патэрыкі з'яўляюцца часткай рэлігійнай чытальнай (небогаслужбовай) літаратуры і вылучаюцца простым лаканічным аповедам і выразнай маральна-дыдактычнай скіраванасцю. У адрозненне ад пролагавых, патэрыковыя апавяданні перадаюць адзін эпізод жыцця героя і не асвятляюць поўнай біяграфіі.

Першыя славянскія пераклады патэрыкоў з’явіліся ў X ст. На Русі ў XIXII стст. былі вядомыя пяць асноўных патэрыкоў: Сінайскі, Егіпецкі, Рымскі, Азбучны і Іерусалімскі. Найбольш папулярным быў Сінайскі патэрык (таксама вядомы як Луг духоўны ці Лімоніс), створаны Іаанам Мосхам на падставе яго падарожжаў у манастыры Палесціны, Егіпта і Сірыі. У склад твора ўваходзяць 355 аповедаў, частка якіх успрымаецца як дзівосныя легенды.

У Тураве ў XII стагоддзі, магчыма, існаваў мясцовы Тураўскі патэрык, у склад якога ўваходзіла «Слова пра манаха Марціна» — твор, які выразна адрозніваецца ад класічных патэрыковых навел і больш адпавядае жанру аповесці пра пасмяротны цуд.

  • Рэд.: В. А. Чамярыцкі. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — Т. 1. — С. 34—35.