Кнэсет
Выгляд
(Пасля перасылкі з Парламент Ізраіля)
| Кнэсет іўр.: הכנסת | |
|---|---|
| XXV скліканне | |
|
|
|
| Тып | |
| Тып | аднапалатны парламент |
| Кіраўніцтва | |
| Старшыня |
Амір Охана, Лікуд з 2022 |
| Структура | |
|
|
|
| Фракцыі |
Урад (64)
Апазіцыя (56)
|
| Выбары | |
| Сістэма галасавання | прапарцыйная па партыйных спісах |
| Апошнія выбары | 1 лістапада 2022 года |
| Зала пасяджэнняў | |
|
|
|
| Будынак Ізраіля, Гіват-Рам, Іерусалім, Ізраіль | |
| Сайт | |
| www.knesset.gov.il | |
Кнэ́сет (іўр.: הַכְּנֶסֶת haˈkneset; літаральна «сабранне» ці «сход»; араб. الكنيست аль-Кнісат) — аднапалатны заканадаўчы орган Ізраіля.
Займаецца прыняццем законаў, абірае прэзідэнта і прэм’ер-міністра, зацвярджае кабінет і кантралюе працу Урада. У дадатак Кнэсет абірае дзяржаўнага кантралёра. Ён таксама мае права пазбаўляць імунітэта яго членаў, здымаць прэзідэнта і дзяржаўнага кантралёра з пасад, распускаць Урад канструктыўным вотумам недаверу, а таксама самараспускацца і прызначаць перавыбары.
Прэм’ер-міністр мае права распускаць Кнэсет, аднак толькі пасля сканчэння выбараў[1].
Кнэсет размяшчаецца ў квартале Іерусаліма пад назвай Гіват Рам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The Knesset. Jewishvirtuallibrary.org. Retrieved September 8, 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кнэсет- Афіцыйны сайт