Паленсія
Выгляд
| Горад | |||||
| Паленсія | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Palencia | |||||
|
|||||
| 42°01′ пн. ш. 4°32′ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Аўтаномная супольнасць | Кастылія і Леон | ||||
| Правінцыя | Паленсія | ||||
| Алькальд | Эліядора Гальега Куэста | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 94,7 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 749 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 82169 чалавек (2010) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 979 | ||||
| Паштовыя індэксы | 34xxx | ||||
| Аўтамабільны код |
РА (да ўвядзення скразной агульнаіспанскай нумарацыі) |
||||
|
|
|||||
| aytopalencia.es | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Паленсія (ісп.: Palencia) — горад у Іспаніі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Паленсія была заснавана як Паланція на беразе ракі Карыён у I стагоддзі да н. э., затым заваяваная вестготамі, ад якіх захавалася найстаражытная ў Іспаніі хрысціянская царква — базіліка Сан-Хуан-Баўтыста (у 12 км ад горада каля вёскі Вента-дэ-Баньёс). У Сярэднія стагоддзі Паленсія была каралеўскай рэзідэнцыяй. У 1212 годзе Альфонса VIII Кастыльскі заснаваў у горадзе першы ў Іспаніі ўніверсітэт, які пазней быў пераведзены ў Саламанку. Галоўны будынак горада — сабор Ла-Белья-Дэскансіда, фактычна скапіяваны з Бургаскага сабора. Паводле перапісу насельніцтва на 2009 год у Паленсіі пражываюць 82651 чалавек.