Перайсці да зместу

ПСН-В

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ПСН-В
Апісанне
Тып: малагабарытны пісталет
Краіна: Беларусь Беларусь
Гады эксплуатацыі: з 2017
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Ігар Васільеў
Выраблялася: Беларусь «Белспецзнештэхніка»
Характарыстыкі
Маса, кг: 0,460
Даўжыня, мм: 166
Даўжыня ствала, мм: 90
Шырыня, мм: 18
Вышыня, мм: 117
Калібр, мм: 9
Патроны: 9×19 мм Парабэлум
Прынцып дзеяння: свабодны затвор
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 315
Боезабеспячэнне: магазін на 6 ці 8 патронаў
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 25
Прыцэл: адкрыты, нерэгулюемы
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

ПСН-В (руск.: Пистолет скрытого ношения Васильева; Пісталет схаванага нашэння Васільева) — беларускі малагабарытны пісталет для схаванага нашэння, распрацаваны канструктарам Ігарам Васільевым[1]. Упершыню ПСН-В прадстаўлены на выставе MILEX-2017[2][3].

Пісталет мае даўжыню 166 мм, 90-мм ствол, шырыню — 18 мм, вышыню — 117 мм, а таксама штатны магазін. Ствол зброі зроблены выступаючым з затвора на адлегласць, дастатковую для мацавання глушыцеля. ПСН-В важыць толькі 460 грамаў. Для пісталета выкарыстоўваецца патрон калібру 9x19 Parabellum. Прынцып дзеяння аўтаматыкі ПСН-В — аддача ствала пры яго кароткім ходзе. Распрацаваны два магазіны на 6 і 8 патронаў.

  1. Возможности очень тонкого белорусского пистолета показали на видео.
  2. Belarus releases perfect gun for concealed carry (англ.). belsat.eu (2017.05.22).
  3. New Belarusian small arms on display at MILEX 2019 (англ.)(недаступная спасылка). belarus.by (15 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2020. Праверана 12 верасня 2021.