П’ячэнца
| Населены пункт | |||||
| П'ячэнца | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Piacenza | |||||
|
|||||
| 45°03′ пн. ш. 9°42′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Правінцыя | Эмілія-Раманья | ||||
| Правінцыя | П'ячэнца | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 118 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 61 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 99 150 чалавек (2004) | ||||
| Шчыльнасць | 806 чал./км² | ||||
| Этнахаронім | piacentini | ||||
| Афіцыйная мова | італьянская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0523 | ||||
| Паштовы індэкс | 29100 | ||||
| Аўтамабільны код | PC | ||||
| ISTAT | 033032 | ||||
|
|
|||||
| comune.piacenza.it (італ.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
П'ячэ́нца (італ. Piacenza) — горад у Італіі ў рэгіёне Эмілія-Раманья, адміністрацыйны цэнтр правінцыі П'ячэнца. Насельніцтва складае 99.150 чалавек.Размешчаны на паўднёвым беразе ракі По побач з упадзеннем у яе Трэбіі, на паўднёвы ўсход ад Мілана.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Гарадская планіроўка П’ячэнцы ў значнай ступені прытрымлівацца той, што была прынятая яшчэ старажытнымі рымлянамі. Цэнтральнае збудаванне горада — цагляны сабор у ламбардска-раманскім стылі (1122—1253). Фасад сабора Сан-Антоніа адносіцца да XI стагоддзя, але большая частка царквы была пазней перабудавана. Сярод іншых значных храмаў — цэрквы Сан-Савіна (асвечана ў 1107 г., рэдкія падлогавыя мазаікі XII ст.); Сан-Франчэска (закладзена ў 1278 г.); Санта-Марыя-дзі-Кампанья (1522—1528, фрэскі Пардэнонэ); Сан-Сіста (1499—1511; для гэтага храма Рафаэль напісаў «Сіксцінскую Мадону»). Велізарнае палацца Фарнезэ пачалі будаваць у 1558 г. для Маргарыты Аўстрыйскай, ды так і не скончылі. Палацца Камунале — сярэднявечная пабудова XIII—XIV стст.
-
П'яцца Каваллі
-
П'ячэнцкі сабор
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Франчэска Анджаліні (1750—1788) — езуіт, перакладчык, літаратар, выкладчык Полацкага езуіцкага калегіума
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П’ячэнца