Перайсці да зместу

Нача (прыток Бярэзіны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нача
Характарыстыка
Даўжыня 17,5 км
Басейн 78 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Падбярэззе
 • Каардынаты 54°20′25,40″ пн. ш. 28°27′18″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 • Месцазнаходжанне 2,5 км ад вёскі Нежыцы
 • Каардынаты 54°26′36,50″ пн. ш. 28°22′16,30″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Барысаўскі раён
physical
Нача (прыток Бярэзіны)
Нача (прыток Бярэзіны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

На́ча — рака ў Беларусі, у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня 17,5 км[1]. Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Падбярэззе, вусце за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Нежыцы. Рэчышча каналізаванае. У вёсцы Кішчына Слабада на рацэ створана сажалка (плошча 6,8 га).

Каля ракі вёскі Падбярэззе, Стралкаўцы, Кішчына Слабада, Вільянова, Нежыцы, аграгарадок Хаўхоліца[2].

Нача — досыць распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі.

Паводле Аляксандраса Ванагаса, гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[3]. Пруская аналогія *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў)[крыніца не пазначана 18 дзён]. Паходжанне кораня not- няяснае, Ванагас супастаўляе яго з лацінскім natō, -āre «плысці, цячы», грэчаскім νοτιος, νοτερος «мокры, сыры», дак. net- «цячы», ст.-інд. snáti, snāyatē «купае(цца)», дак. Νετιν-δαυα, ст.-сакс. nat «мокры, сыры», гот. natjan «мачыць»[3]. На думку Вітаўтаса Мажуліса, назва Нача паходзіць ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое ўтворана пашыральнікам -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[4]. Зыходзячы з гэтага назва Нача магла значыць «плыткая (рака)» і звязаная з хуткасцю рачной плыні.[крыніца не пазначана 18 дзён]

На думку В. Жучкевіча, Э. Мурзаева, А. Рогалева, назва паходзіць ад старабеларускага паняцця нача, якое значыць «пачатак», «новае ворыва», «расчышчанае ад лесу месца»[5][6][7]. Аднак, у Гістарычным слоўніку беларускай мовы слова «нача» не адзначана, а ў Этымалагічным слоўніку беларускай мовы яму даюць зусім іншае значэнне[8].

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016.
  2. Борисовский район: карта 2008.
  3. а б A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.
  4. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 649.
  5. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 252.
  6. Э. М. Мурзаев. Топонимика и география. Москва, 1995. С. 59.
  7. А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 130—131.
  8. Нача - Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017). verbum.by. Праверана 25 кастрычніка 2025.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Минская область. Борисовский: карта. Борисов: план / Ред. В. А. Змачинская. — Минск: РУП «Белкартография», 2008. — 10 000 экз. (руск.)