Перайсці да зместу

Нацыянальны герой Азербайджана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны герой Азербайджана
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва азерб.: Azərbaycanın Milli Qəhrəmanı
Краіна  Азербайджан
Тып званне
Кім уручаецца Прэзідэнт Азербайджана
Падставы ўзнагароджання За заслугі перад дзяржавай і народам, звязаныя са здзяйсненнем геройскага подзвігу
Дата заснавання 25 сакавіка 1992
Статус уручаецца
Першае 6 ліпеня 1992
Колькасць 219 (25 чэрвеня 2024), 106 (18 снежня 1992), 126 (20 лістапада 1993) і 152 (11 снежня 1994)
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Hero of the Patriotic War[d] і Hero of the Patriotic War Medal[d]
Малодшая medal "For the Homeland"[d]
Адпавядае Герой Савецкага Саюза
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны герой Азербайджана — вышэйшае ганаровае званне Рэспублікі Азербайджан.

Заснавана 25 сакавіка 1992 г. законам «Аб зацвярджэнні Палажэння аб званні „Нацыянальны герой Азербайджана“»[1]. Званне прысвойваецца за выдатныя заслугі агульнанацыянальнага значэння ў Азербайджане ў абарону і ўмацаванне дзяржаўнай сістэмы і стварэнне значных нацыянальных каштоўнасцяў (першапачаткова «за выключныя заслугі перад народам і подзвігі ў імя незалежнасці і прагрэсу Азербайджанскай Рэспублікі»). Званне прысвойваецца толькі грамадзянам Рэспублікі Азербайджан[1][2]. Медаль можа быць прысуджаны пасмяротна[1].

Палажэнне пра ўзнагароду

[правіць | правіць зыходнік]

З 6 лютага 1998 года дзейнічае наступная рэдакцыя закона[1]:

  1. Вышэйшае званне «Нацыянальны герой Азербайджана» прысвойваецца за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджанскай Рэспублікі, забеспячэнне бяспекі мірнага насельніцтва.
  2. Асобам, удастоеным вышэйшага звання «Нацыянальны герой Азербайджана», уручаецца Медаль «Залатая Зорка», які носіцца на левым баку грудзей.
  3. Новы медаль уяўляе сабой залатую васьміканцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі дыяметрам 31,5 мм, злучаную двума вушкамі і кольцам з пяцікутнай пласцінай, апраўленай па перыметры абадком 27 х 20 мм. Унутраная частка пласціны абцягнута муаравай стужкай, колеры якой адпавядаюць сцягу Азербайджанскай Рэспублікі (блакітны, чырвоны, зялёны). На адваротным боку медаля ў цэнтры маецца надпіс «Нацыянальны герой Азербайджана». У верхнім промні выгравіраваны парадкавы нумар. Медаль носіцца на левым баку грудзей вышэй за іншыя ордэны і медалі.

Зноскі