Нарвская епархія
| Нарвская епархія | |
|---|---|
| | |
| Агульныя звесткі | |
| Краіна |
|
| Епархіяльны цэнтр | Нарва |
| Заснавана |
1887 2011 |
| Кіраванне | |
| Кафедральны храм | Нарвскі Свята-Васкрасенскі сабор |
| Статыстыка | |
| Прыходаў | 14 |
| Сайт | narvaeparhia.ee (руск.) |
Нарвская епархія (эст.: Narva ja Peipsiveere piiskopkond) — епархія Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата з цэнтрам у горадзе Нарве ў Эстоніі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарвская вікарная кафедра была заснавана пастановай сінода 24 красавіка 1887 года, як вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай мітраполіі.
У верасні 1922 года сабор Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы прыняў пастанову пра зварот да Канстанцінопальскага Патрыярха Мялеція IV з прашэннем аб прыняцце ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхату і надання ёй аўтакефаліі. 7 ліпеня 1923 года Патрыярх Мялецій IV уручыў у Канстанцінопалі Томас. Былі заснаваны тры самастойныя епархіі: Талінская, Нарвская і Пячэрская.
У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш за 20 праваслаўных святароў эмігравалі на Захад. Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія. Нарвская епархія была ліквадавана[1].
Пастановай Свяшчэннага сінода РПЦ ад 30 мая 2011 года ў складзе Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата была ўтворана Нарвская епархія[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нарвская епархія- http://www.narvaeparhia.ee афіцыйны сайт
- Нарвская епархия на сайце patriarchia.ru