Перайсці да зместу

Нантэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Нантэр
фр.: Nanterre
48°53′29″ пн. ш. 02°12′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Рэгіён Іль-дэ-Франс
Дэпартамент О-дэ-Сен
Мэр Patrick Jarry
Гісторыя і геаграфія
Плошча 12,19 км²
Вышыня цэнтра 30 м
Водныя аб’екты Сена[1]
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 87800 чалавек (2005)
Шчыльнасць 7203 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 92000[2]
nanterre.fr (фр.)
Паказаць/схаваць карты
Нантэр (Францыя)
Нантэр
Нантэр

Нантэр (фр.: Nanterre) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента О-дэ-Сен, адзін з найбуйнейшых прыгарадаў Парыжа, знаходзіцца за 11 км ад цэнтра французскай сталіцы. Насельніцтва горада — каля 90 тыс. жыхароў.

На яго тэрыторыі размешчаны ўстановы і арганізацыі рэгіянальнага, сталічнага, агульнадзяржаўнага і міжнароднага значэння: прэфектура дэпартамента Верхняя Сена, Гандлёва-прамысловая Палата Парыжа, Танцавальная школа Парыжскай Оперы, Універсітэт Парыж X — Нантэр (33 000 студэнтаў), Архітэктурная школа, консульствы замежных дзяржаў (Марока, Туніс, Алжыр), штаб-кватэры шэрагу буйных кампаній і фірмаў.

Размяшчэнне на карце Парыжа

Прамысловасць прадстаўлена такімі галінамі як электроніка, электратэхніка, металургія, аўтаматыка.

У маі 1968 года ў Нантэры прайшлі студэнцкія хваляванні, якія прывялі да ўсеагульнай забастоўкі, якая стала самай буйнай забастоўкай у гісторыі працоўных рухаў Францыі, а таксама да крызісу грамадства і, як выказаўся ў той час дэ Голь, да «крызісу цывілізацыі».

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]