Мішэль Абама
| Мішэль Абама | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Michelle Obama | |||||||
| афіцыйны партрэт 2013 года | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Лора Буш | ||||||
| Пераемнік | Меланья Трамп | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
17 студзеня 1964 (61 год) Чыкага, Ілінойс, ЗША |
||||||
| Род | сям'я Барака Абамы[d] | ||||||
| Імя пры нараджэнні | англ.: Michelle LaVaughn Robinson | ||||||
| Бацька | Фрэйзэр Робінсан III[d][1] | ||||||
| Маці | Марыян Шылдс Робінсан[d][1] | ||||||
| Муж | Барак Абама (з 1992, або 1993 г.) | ||||||
| Дзеці | дочкі: Малія Эн і Наташа («Саша») | ||||||
| Нацыянальнасць | амерыканка | ||||||
| Веравызнанне | Пратэстанцтва | ||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | Прынстанскі ўніверсітэт, Гарвардскі ўніверсітэт | ||||||
| Прафесія | адвакат | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | obama.org (англ.) | ||||||
Мішэль ЛаВон Робінсан Абама (англ.: Michelle LaVaughn Robinson Obama, народжаная Мішэль Ла Вон Робінсан, нар. 17 студзеня 1964) — амерыканскі адвакат, жонка 44-га прэзідэнта ЗША Барака Абамы, першая лэдзі ЗША.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мішэль Абама нарадзілася і вырасла ў паўднёвай частцы Чыкага. Пасля заканчэння сярэдняй школы атрымлівала адукацыю ў Прынстанскім універсітэце і Гарвардскай юрыдычнай школе, пасля чаго вярнулася ў Чыкага, дзе працавала ў юрыдычнай фірме «Сіднэй Осцін», затым у мэрыі Чыкага і ў медыцынскім цэнтры пры Чыкагскім універсітэце.
Брат Мішэль — Крэйг Робінсан, трэнер мужчынскай баскетбольнай каманды Універсітэта штата Арэгон.
З Баракам Абамам пазнаёмілася, калі ён стаў супрацоўнікам «Сіднэй Осцін». Нават пасля абрання Барака Абамы ў Сенат ЗША, іх сям’я вырашыла не пераязджаць у сталіцу ЗША Вашынгтон, і засталася жыць у паўднёвай частцы Чыкага.
У адрозненне ад свайго мужа, Барака Абамы, Мішэль з’яўляецца нашчадкам неграў-рабоў. Яе прапрапрапрабабулю ў 1850 годзе ўказаў у завяшчанні амерыканскі памешчык ў якасці маёмасці як «негрыцянскую дзяўчынку Мальвіну» коштам 475 долараў.
У амерыканскай прэсе Мішэль Абаму часта параўноўваюць з Жаклін Кенэдзі. Мішэль Абама — першая ў гісторыі першая лэдзі ЗША афраамерыканскага паходжання.
Зноскі
- ↑ а б 'I want to rip Bill Clinton's eyes out. Kidding! See, that's what gets me into trouble' — The Guardian, 2008. Праверана 10 снежня 2014.