Мішэль-Габрыэль Пакар
| Мішэль-Габрыэль Пакар | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | батанік, урач, падарожнік-даследчык, альпініст |
| Дата нараджэння | 1757[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1827[1][2] |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства |
|
| Член у | |
Мішэль-Габрыэль Пакар (1757-21 мая 1827) — швейцарскі лекар і навуковец з Шамані, першым заваяваў Манблан — самую высокую гару ў Альпах і Заходняй Еўропе (4810 м), піянер альпінізму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся і вырас ў заможнай сям’і натарыуса. Вывучыўся на ўрача ў Турыне. Займаўся батанікай і мінералогіяй.
У 1783 і 1784 гадах, у рамках ініцыятывы швейцарскага геолага і батаніка Араса Сасюра, распачаў шэраг няўдалых спробаў узыходжання на Манблан. Першае ў гісторыі паспяховае ўзыходжанне было здзейснена 8 жніўня 1786 года разам з паляўнічым Жакам Бальма (1762—1834 гг.). Пакар з дапамогай вымяральных прыбораў вызначыў вышыню вяршыні — 5218 м (аднак пазней, высветліўшы хібнасць барометра, адкарэктаваў яе да 4738 м). Ён і Бальма правялі на вяршыні 35 хвілін.
У памяць аб першым пакарэнні Манблан ў Шамані усталяваны манумент першапраходцам, дата іх ўзыходжання святкуецца многімі альпіністамі як дзень нараджэння гэтага віду спорту, а Шамані стала неафіцыйнай сталіцай альпінізму.
Зноскі
- ↑ а б Michel Gabriel Paccard // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Michel Gabriel Paccard // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 8 жніўня 2025.