Перайсці да зместу

Мінская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міншчына)
Мінская вобласць
Краіна  Беларусь
Статус Вобласць
Уваходзіць у Беларусь (з 1991)
Уключае 22 раёны
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 15 студзеня 1938
старшыня аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка
Афіцыйныя мовы беларуская, рускаяПерайсці да раздзела «#Моўны склад»
Насельніцтва (2024)
1,460 млн чалавек (без г. Мінска) (1-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88,55 %,
рускія — 5,87 %,
украінцы — 1,45 %,
палякі — 1,07 %
(перапіс 2019 года)Перайсці да раздзела «Нацыянальны склад»
Канфесійны склад праваслаўныя, каталікі, прадстаўнікі іншых канфесій
Плошча 39,9 тыс.[1]
(3-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
216 м[2]
Мінская вобласць на карце
Часавы пояс FET (UTC+3)
Код ISO 3166-2 BY-MI
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінская вобласць ([ˈmʲinskaja ˈvɔblasʲʦʲ]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларускай ССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана ў цэнтральнай частцы краіны, выхаду да дзяржаўнай граніцы не мае.

Мінская вобласць БССР у студзені 1940 года

Вобласць створана 15 студзеня 1938 г., узбуйнена ў 1954 і 1960 г. Падзяляецца на 22 раёны.

У 1987 на тэрыторыі вобласці налічвалася 19 гарадоў, 19 гарадскіх пасёлкаў, 2 рабочыя пасёлкі, 1 курортны пасёлак.

У 1998 на тэрыторыі вобласці налічвалася 20 гарадоў, у т.л. 7 абласнога падпарадкавання, 23 гарадскія пасёлкі, 307 сельсаветаў, 5248 сельскіх населеных пунктаў.

Для рэльефу Міншчыны характэрна чаргаванне ўзвышшаў і нізін. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца самы высокі пункт Беларусі — гара Дзяржынская. Клімат вобласці ўмерана кантынентальны.

Мінская вобласць знаходзіцца на Балтыйска-Чарнаморскім водападзеле, праз яе тэрыторыю цякуць рэкі Бярэзіна, Нёман, Вілія, Свіслач, Пціч, Случ, а таксама іх прытокі. На поўначы вобласці ёсць значныя азёры, сярод іх выдзяляецца возера Нарач — самае вялікае ў Беларусі.

Сельскагаспадарчыя землі займаюць пераважна дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і сугліністыя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.

Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, у Барысаўскім, Лагойскім раёнах лясістасць дасягае 50 %. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная, елка еўрапейская, бяроза павіслая. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты пераважна асушаныя.

На тэрыторыі вобласці знаходзіцца Нарачанскі нацыянальны парк, Бярэзінскі біясферны запаведнік (часткова).

11-13 ліпеня 2016 года па Мінскай вобласці прайшоў магутны шторм. На гарады абрынуўся моцны лівень, які суправаджаўся шквальным ветрам (да 25 м/с)[3].

Ад уздзеяння стыхіі пацярпелі 578 населеных пунктаў і каля 10 га лесу. Некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі траўмы.

Праз год Беларусь зноў падвергнулася разбуральнаму ўздзеянню шторму. У канцы чэрвеня 2017 года над Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцямі прайшоў магутны навальнічны фронт. Навальніца прынесла залевы і моцны парывісты вецер (да 22 м/с).

Для Мінскай вобласці у цэлым характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1998 г. — 1566,2 тыс. чал.;
  • 2003 г. — 1513,9 тыс. чал.;
  • 2007 г. — 1461,8 тыс. чал.;
  • 2009 г. — 1422,5 тыс. чал.[4];
  • 2011 г. — 1411,5 тыс. чал.[5];
  • 2012 г. — 1401,8 тыс. чал.[6].
  • 2015 г. — 1407,9 тыс. чал.[7].

Галоўнай прычынай дэпапуляцыі насельніцтва з’яўляецца нізкі ўзровень нараджальнасці. У 2010 г. сумарны каэфіцыент нараджальнасці па Мінскай вобласці склаў 1,7 на адну жанчыну пры неабходнасці для простага ўзнаўлення насельніцтва каэфіцыента 2,15.

Адною з прычын нізкага ўзроўню нараджальнасці з’яўляецца крызіс інстытута сям’і. У Мінскай вобласці кожнае пятае дзіця нараджаецца па-за шлюбам, каля 77 тыс. сямей (19,2 %) з’яўляюцца няпоўнымі, у тым ліку 32 тыс. сямей з непаўналетнімі дзецьмі. Каля 5,2 тыс. дзяцей — сіроты ці засталіся без апекі бацькоў, пры гэтым 84 % — пры жывых бацьках[8].

На тэрыторыі вобласці размешчаны 24 гарады, 19 пасёлкаў гарадскога тыпу, 5212 сельскіх населеных пунктаў. Найбольшыя гарады: Барысаў (150,6 тыс. чал.), Салігорск (101,7), Маладзечна, Слуцк, Жодзіна (62,4 тыс. чал.).

Нацыянальны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны склад насельніцтва па стане на 1999 год: беларусы — 86,63 %, рускія — 9,02 %, палякі — 1,89 %, украінцы — 1,61 %[9].

Нацыянальны склад насельніцтва па стане на 2009 год: беларусы — 88,48 %, рускія — 7,14 %, палякі — 1,26 %, украінцы — 1,25 %[9].

Нацыянальны склад насельніцтва па стане на 2019 год: беларусы — 88,55 %, рускія — 5,87 %, украінцы — 1,45 %, палякі — 1,07 %[9].

Рассяленне этнічных груп у Мінскай вобласці па перапісе 2009 года:

Мовы хатніх зносін у Беларусі па даных перапісу 2019 года. З 22 раёнаў Мінскай вобласці пераважна беларускамоўнымі з'яўляліся 7, тады як пераважна рускамоўнымі — 15. Руская мова таксама пераважала ў горадзе Жодзіна[10].

Родная мова насельніцтва Мінскай вобласці па даных перапісаў насельніцтва[11][12][13]:

Родная
мова
1999 2009 2019
чалавек доля чалавек доля чалавек доля
Беларуская &&&&&&&&01302677.&&&&&01 302 677 83,58 % &&&&&&&&&0987139.&&&&&0987 139 69,39 % &&&&&&&&&0876103.&&&&&0876 103 59,55 %
Руская &&&&&&&&&0237513.&&&&&0237 513 15,24 % &&&&&&&&&0390474.&&&&&0390 474 27,45 % &&&&&&&&&0548299.&&&&&0548 299 37,27 %

Украінская мова з'яўляецца трэцяй па распаўсюджанасці роднай мовай у рэгіёне: па даных перапісу 2009 года яе такой назвалі 5 444 чалавекі ці 0,38 % насельніцтва Мінскай вобласці[11], па даных перапісу 2019 года — 6 987 чалавек ці 0,47 % насельніцтва Мінскай вобласці[11].

Паміж перапісамі 2009 і 2019 года доля сельскага насельніцтва Мінскай вобласці, якое лічыць беларускую мову роднай, скарацілася на 12,7 % (з 81,0 % да 68,3 %), у той час як доля тых, хто лічыць такой рускую — узрасла на 12,7 % (з 16,1 % да 28,8 %). Доля гарадскога насельніцтва Мінскай вобласці, якое лічыць беларускую мову роднай, скарацілася на 7,6 % (з 60,0 % да 52,4 %), у той час як доля тых, хто лічыць такой рускую — узрасла на 7,6 % (з 36,6 % да 44,2 %)[14].

Мова хатніх зносін насельніцтва Мінскай вобласці па даных перапісаў насельніцтва[11][12][13]:

Мова
хатніх
зносін
1999 2009 2019
чалавек доля чалавек доля чалавек доля
Беларуская &&&&&&&&&0911963.&&&&&0911 963 58,51 % &&&&&&&&&0552950.&&&&&0552 950 38,87 % &&&&&&&&&0549638.&&&&&0549 638 37,36 %
Руская &&&&&&&&&0643402.&&&&&0643 402 41,28 % &&&&&&&&&0796612.&&&&&0796 612 56,00 % &&&&&&&&&0884621.&&&&&0884 621 60,13 %

Украінская мова з'яўляецца трэцяй па распаўсюджанасці мовай хатніх зносін у рэгіёне: па даных перапісу 2019 года яе такой назвалі 543 чалавекі ці 0,04 % насельніцтва Мінскай вобласці[11].

Паміж перапісамі 2009 і 2019 года доля сельскага насельніцтва Мінскай вобласці, якое ўказала беларускую мовай хатніх зносін, скарацілася на 11,0 % (з 59,9 % да 48,9 %), у той час як доля тых, хто ўказаў такой рускую — узрасла на 13,8 % (з 35,1 % да 48,9 %). Доля гарадскога насельніцтва Мінскай вобласці, якое ўказала беларускую мовай хатніх зносін, узрасла на 6,0 % (з 21,9 % да 27,9 %), у той час як доля тых, хто ўказаў такой рускую — скарацілася на 3,5 % (з 72,8 % да 69,3 %)[14].

Родная мова насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці па даных перапісаў 2009[12] і 2019[13][10] гадоў:

Адміністрацыйная
адзінка
Перапіс Змяненне долі
насельніцтва, якое лічыць
беларускую мову
роднай
2009 2019
Беларуская Руская Беларуская Руская
чалавек доля чалавек доля чалавек доля чалавек доля
Мінская вобласць &&&&&&&&&0987139.&&&&&0987 139 69,39 % &&&&&&&&&0390474.&&&&&0390 474 27,45 % &&&&&&&&&0876103.&&&&&0876 103 59,55 % &&&&&&&&&0548299.&&&&&0548 299 37,27 % - 9,84 %
горад Жодзіна &&&&&&&&&&031652.&&&&&031 652 51,28 % &&&&&&&&&&027190.&&&&&027 190 44,05 % &&&&&&&&&&028920.&&&&&028 920 44,60 % &&&&&&&&&&033742.&&&&&033 742 52,04 % - 6,68 %
Бярэзінскі раён &&&&&&&&&&022083.&&&&&022 083 88,22 % &&&&&&&&&&&02688.&&&&&02 688 10,74 % &&&&&&&&&&015636.&&&&&015 636 67,57 % &&&&&&&&&&&07215.&&&&&07 215 31,18 % - 20,65 %
Барысаўскі раён &&&&&&&&&&097020.&&&&&097 020 51,57 % &&&&&&&&&&085595.&&&&&085 595 45,49 % &&&&&&&&&&076683.&&&&&076 683 43,58 % &&&&&&&&&&093402.&&&&&093 402 53,08 % - 7,99 %
Вілейскі раён &&&&&&&&&&043842.&&&&&043 842 84,23 % &&&&&&&&&&&07796.&&&&&07 796 14,98 % &&&&&&&&&&035218.&&&&&035 218 72,53 % &&&&&&&&&&012557.&&&&&012 557 25,86 % - 11,70 %
Валожынскі раён &&&&&&&&&&034035.&&&&&034 035 90,66 % &&&&&&&&&&&03040.&&&&&03 040 8,10 % &&&&&&&&&&027038.&&&&&027 038 78,12 % &&&&&&&&&&&06577.&&&&&06 577 19,00 % - 12,54 %
Дзяржынскі раён &&&&&&&&&&040994.&&&&&040 994 66,93 % &&&&&&&&&&018481.&&&&&018 481 30,17 % &&&&&&&&&&039578.&&&&&039 578 56,95 % &&&&&&&&&&028414.&&&&&028 414 40,88 % - 9,98 %
Клецкі раён &&&&&&&&&&029846.&&&&&029 846 92,40 % &&&&&&&&&&&02217.&&&&&02 217 6,86 % &&&&&&&&&&023594.&&&&&023 594 85,66 % &&&&&&&&&&&03723.&&&&&03 723 13,52 % - 6,74 %
Капыльскі раён &&&&&&&&&&030434.&&&&&030 434 92,74 % &&&&&&&&&&&02044.&&&&&02 044 6,23 % &&&&&&&&&&023963.&&&&&023 963 83,21 % &&&&&&&&&&&04553.&&&&&04 553 15,81 % - 9,53 %
Крупскі раён &&&&&&&&&&021561.&&&&&021 561 81,29 % &&&&&&&&&&&04468.&&&&&04 468 16,85 % &&&&&&&&&&016416.&&&&&016 416 70,39 % &&&&&&&&&&&06635.&&&&&06 635 28,45 % - 10,90 %
Лагойскі раён &&&&&&&&&&029064.&&&&&029 064 80,83 % &&&&&&&&&&&06112.&&&&&06 112 17,00 % &&&&&&&&&&026779.&&&&&026 779 69,25 % &&&&&&&&&&011073.&&&&&011 073 28,63 % - 11,58 %
Любанскі раён &&&&&&&&&&032110.&&&&&032 110 90,59 % &&&&&&&&&&&02795.&&&&&02 795 7,89 % &&&&&&&&&&023859.&&&&&023 859 78,77 % &&&&&&&&&&&05573.&&&&&05 573 18,40 % - 11,82 %
Мінскі раён &&&&&&&&&&089590.&&&&&089 590 56,14 % &&&&&&&&&&058851.&&&&&058 851 36,88 % &&&&&&&&&0133479.&&&&&0133 479 53,43 % &&&&&&&&&0106922.&&&&&0106 922 42,80 % - 2,71 %
Маладзечанскі раён &&&&&&&&&0102134.&&&&&0102 134 73,81 % &&&&&&&&&&032969.&&&&&032 969 23,83 % &&&&&&&&&&081219.&&&&&081 219 61,17 % &&&&&&&&&&046743.&&&&&046 743 35,20 % - 12,64 %
Мядзельскі раён &&&&&&&&&&026399.&&&&&026 399 89,19 % &&&&&&&&&&&02894.&&&&&02 894 9,78 % &&&&&&&&&&020275.&&&&&020 275 77,37 % &&&&&&&&&&&05535.&&&&&05 535 21,12 % - 11,82 %
Нясвіжскі раён &&&&&&&&&&034388.&&&&&034 388 82,63 % &&&&&&&&&&&06390.&&&&&06 390 15,35 % &&&&&&&&&&028247.&&&&&028 247 71,18 % &&&&&&&&&&010803.&&&&&010 803 27,22 % - 11,45 %
Пухавіцкі раён &&&&&&&&&&041798.&&&&&041 798 60,20 % &&&&&&&&&&025272.&&&&&025 272 36,40 % &&&&&&&&&&037758.&&&&&037 758 54,74 % &&&&&&&&&&028344.&&&&&028 344 41,09 % - 5,46 %
Слуцкі раён &&&&&&&&&&065163.&&&&&065 163 68,52 % &&&&&&&&&&026690.&&&&&026 690 28,06 % &&&&&&&&&&054382.&&&&&054 382 60,95 % &&&&&&&&&&032377.&&&&&032 377 36,29 % - 7,57 %
Смалявіцкі раён &&&&&&&&&&031434.&&&&&031 434 73,24 % &&&&&&&&&&010205.&&&&&010 205 23,78 % &&&&&&&&&&029021.&&&&&029 021 56,75 % &&&&&&&&&&020117.&&&&&020 117 39,34 % - 16,49 %
Салігорскі раён &&&&&&&&&&085151.&&&&&085 151 62,54 % &&&&&&&&&&044097.&&&&&044 097 32,39 % &&&&&&&&&&073334.&&&&&073 334 55,76 % &&&&&&&&&&050557.&&&&&050 557 38,44 % - 6,78 %
Старадарожскі раён &&&&&&&&&&017665.&&&&&017 665 80,53 % &&&&&&&&&&&03864.&&&&&03 864 17,61 % &&&&&&&&&&014517.&&&&&014 517 70,51 % &&&&&&&&&&&05260.&&&&&05 260 25,55 % - 10,02 %
Стаўбцоўскі раён &&&&&&&&&&033920.&&&&&033 920 80,75 % &&&&&&&&&&&07711.&&&&&07 711 18,36 % &&&&&&&&&&026545.&&&&&026 545 68,38 % &&&&&&&&&&011556.&&&&&011 556 29,77 % - 12,37 %
Уздзенскі раён &&&&&&&&&&020846.&&&&&020 846 88,12 % &&&&&&&&&&&02518.&&&&&02 518 10,64 % &&&&&&&&&&017771.&&&&&017 771 74,47 % &&&&&&&&&&&05773.&&&&&05 773 24,19 % - 13,65 %
Чэрвеньскі раён &&&&&&&&&&026023.&&&&&026 023 77,95 % &&&&&&&&&&&06587.&&&&&06 587 19,73 % &&&&&&&&&&021871.&&&&&021 871 65,47 % &&&&&&&&&&010848.&&&&&010 848 32,47 % - 12,48 %

Мова хатніх зносін насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці па даных перапісаў 2009[12] і 2019[10] гадоў:

Адміністрацыйная
адзінка
Перапіс Змяненне долі
насельніцтва, якое ўказала
беларускую мову
мовай хатніх
зносін
2009 2019
Беларуская Руская Беларуская Руская
чалавек доля чалавек доля чалавек доля чалавек доля
Мінская вобласць &&&&&&&&&0552950.&&&&&0552 950 38,87 % &&&&&&&&&0796612.&&&&&0796 612 56,00 % &&&&&&&&&0549638.&&&&&0549 638 37,36 % &&&&&&&&&0884621.&&&&&0884 621 60,13 % - 1,51 %
горад Жодзіна &&&&&&&&&&&04648.&&&&&04 648 7,53 % &&&&&&&&&&053341.&&&&&053 341 86,42 % &&&&&&&&&&015443.&&&&&015 443 23,82 % &&&&&&&&&&047676.&&&&&047 676 73,53 % + 16,29 %
Бярэзінскі раён &&&&&&&&&&013754.&&&&&013 754 54,95 % &&&&&&&&&&011065.&&&&&011 065 44,21 % &&&&&&&&&&&09133.&&&&&09 133 39,47 % &&&&&&&&&&013858.&&&&&013 858 59,89 % - 15,48 %
Барысаўскі раён &&&&&&&&&&030597.&&&&&030 597 16,26 % &&&&&&&&&0150639.&&&&&0150 639 80,07 % &&&&&&&&&&039124.&&&&&039 124 22,23 % &&&&&&&&&0132100.&&&&&0132 100 75,07 % + 5,97 %
Вілейскі раён &&&&&&&&&&031949.&&&&&031 949 61,38 % &&&&&&&&&&019386.&&&&&019 386 37,24 % &&&&&&&&&&024564.&&&&&024 564 50,59 % &&&&&&&&&&023456.&&&&&023 456 48,31 % - 10,79 %
Валожынскі раён &&&&&&&&&&030227.&&&&&030 227 80,51 % &&&&&&&&&&&06155.&&&&&06 155 16,39 % &&&&&&&&&&022594.&&&&&022 594 65,28 % &&&&&&&&&&011212.&&&&&011 212 32,39 % - 15,23 %
Дзяржынскі раён &&&&&&&&&&020859.&&&&&020 859 34,05 % &&&&&&&&&&038092.&&&&&038 092 62,19 % &&&&&&&&&&022362.&&&&&022 362 32,18 % &&&&&&&&&&046172.&&&&&046 172 66,43 % - 1,87 %
Клецкі раён &&&&&&&&&&027616.&&&&&027 616 85,49 % &&&&&&&&&&&04423.&&&&&04 423 13,69 % &&&&&&&&&&018975.&&&&&018 975 68,89 % &&&&&&&&&&&08467.&&&&&08 467 30,74 % - 16,60 %
Капыльскі раён &&&&&&&&&&026735.&&&&&026 735 81,46 % &&&&&&&&&&&05239.&&&&&05 239 15,96 % &&&&&&&&&&018588.&&&&&018 588 64,54 % &&&&&&&&&&010079.&&&&&010 079 35,00 % - 16,92 %
Крупскі раён &&&&&&&&&&015322.&&&&&015 322 57,77 % &&&&&&&&&&&09998.&&&&&09 998 37,70 % &&&&&&&&&&010951.&&&&&010 951 46,96 % &&&&&&&&&&012241.&&&&&012 241 52,49 % - 10,81 %
Лагойскі раён &&&&&&&&&&019949.&&&&&019 949 55,48 % &&&&&&&&&&014475.&&&&&014 475 40,26 % &&&&&&&&&&018423.&&&&&018 423 47,64 % &&&&&&&&&&019703.&&&&&019 703 50,95 % - 7,84 %
Любанскі раён &&&&&&&&&&025216.&&&&&025 216 71,14 % &&&&&&&&&&&07929.&&&&&07 929 22,37 % &&&&&&&&&&017326.&&&&&017 326 57,20 % &&&&&&&&&&012253.&&&&&012 253 40,45 % - 13,94 %
Мінскі раён &&&&&&&&&&026526.&&&&&026 526 16,62 % &&&&&&&&&0116923.&&&&&0116 923 73,27 % &&&&&&&&&&081867.&&&&&081 867 32,77 % &&&&&&&&&0160393.&&&&&0160 393 64,20 % + 16,15 %
Маладзечанскі раён &&&&&&&&&&056818.&&&&&056 818 41,06 % &&&&&&&&&&075564.&&&&&075 564 54,61 % &&&&&&&&&&049102.&&&&&049 102 36,98 % &&&&&&&&&&079834.&&&&&079 834 60,13 % - 4,08 %
Мядзельскі раён &&&&&&&&&&022402.&&&&&022 402 75,68 % &&&&&&&&&&&06684.&&&&&06 684 22,58 % &&&&&&&&&&016529.&&&&&016 529 63,07 % &&&&&&&&&&&09407.&&&&&09 407 35,90 % - 12,61 %
Нясвіжскі раён &&&&&&&&&&028437.&&&&&028 437 68,33 % &&&&&&&&&&011086.&&&&&011 086 26,64 % &&&&&&&&&&021031.&&&&&021 031 53,00 % &&&&&&&&&&018223.&&&&&018 223 45,92 % - 15,33 %
Пухавіцкі раён &&&&&&&&&&021468.&&&&&021 468 30,92 % &&&&&&&&&&044759.&&&&&044 759 64,47 % &&&&&&&&&&018789.&&&&&018 789 27,24 % &&&&&&&&&&048114.&&&&&048 114 69,76 % - 3,68 %
Слуцкі раён &&&&&&&&&&033299.&&&&&033 299 35,01 % &&&&&&&&&&056910.&&&&&056 910 59,84 % &&&&&&&&&&032137.&&&&&032 137 36,02 % &&&&&&&&&&055164.&&&&&055 164 61,83 % + 1,01 %
Смалявіцкі раён &&&&&&&&&&014842.&&&&&014 842 34,58 % &&&&&&&&&&024939.&&&&&024 939 58,11 % &&&&&&&&&&015966.&&&&&015 966 31,22 % &&&&&&&&&&033541.&&&&&033 541 65,59 % - 3,36 %
Салігорскі раён &&&&&&&&&&037630.&&&&&037 630 27,64 % &&&&&&&&&&087238.&&&&&087 238 64,08 % &&&&&&&&&&045767.&&&&&045 767 34,80 % &&&&&&&&&&078795.&&&&&078 795 59,92 % + 7,16 %
Старадарожскі раён &&&&&&&&&&011086.&&&&&011 086 50,54 % &&&&&&&&&&&09901.&&&&&09 901 45,13 % &&&&&&&&&&&08157.&&&&&08 157 39,62 % &&&&&&&&&&011779.&&&&&011 779 57,21 % - 10,92 %
Стаўбцоўскі раён &&&&&&&&&&023326.&&&&&023 326 55,53 % &&&&&&&&&&017891.&&&&&017 891 42,59 % &&&&&&&&&&018608.&&&&&018 608 47,94 % &&&&&&&&&&019746.&&&&&019 746 50,87 % - 7,59 %
Уздзенскі раён &&&&&&&&&&014520.&&&&&014 520 61,38 % &&&&&&&&&&&08499.&&&&&08 499 35,93 % &&&&&&&&&&010659.&&&&&010 659 44,67 % &&&&&&&&&&013032.&&&&&013 032 54,61 % - 16,71 %
Чэрвеньскі раён &&&&&&&&&&015735.&&&&&015 735 47,13 % &&&&&&&&&&015476.&&&&&015 476 46,36 % &&&&&&&&&&013543.&&&&&013 543 40,54 % &&&&&&&&&&019376.&&&&&019 376 58,00 % - 6,59 %

Паводле афіцыйных даных, 69,7 % жыхароў Мінскай вобласці, якія мелі права голасу, прынялі ўдзел у галасаванні на рэферэндуме 1995 года, з іх 80,7 % падтрымалі наданне рускай мове роўнага з беларускай статусу дзяржаўнай мовы[15].

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, у перыяд з 2012/13 па 2018/19 навучальны год у Мінскай вобласці доля вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю на беларускай мове, скарацілася з 28,9 % да 20,1 %, тады як доля вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю на рускай мове — узрасла з 71,1 % да 79,9 %. Мінская вобласць мела найвышэйшы сярод абласцей Беларусі працэнт школьнікаў з беларускай мовай навучання[16].

Органы кіравання

[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнічая ўлада: Мінскі абласны Савет дэпутатаў. Адрас: Мінск, вул. Энгельса, 4.

Выканаўчая ўлада: Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Адрас: Мінск, вул. Энгельса, 4.

У гаспадарчым комплексе важнае значэнне мае прамысловасць. Мінская вобласць спецыялізуецца на здабычы калійнай солі; прамысловасць мае шматгаліновы характар і ўключае: хімічную, лёгкую, машынабудаванне (грузавікі, станкі) будаўнічыя матэрыялы (бетон), электроніку, мэблю. Значная доля прамысловасці сканцэнтравана ў пяці гарадах (працэнт прамысловасці вобласці пазначаны ў дужках): Салігорск (25,5 %), Барысаў (19,8 %), Жодзіна (13,95 %), Слуцк (7,2 %), Маладзечна (6 %).[17]

Мінская вобласць з’яўляецца буйнейшым сельскагаспадарчым рэгіёнам Беларусі. У большасці раёнаў развіта мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа. У вобласці вырошчваюцца збожжавыя (жыта, ячмень, авёс, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, бульба, гародніна.

У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Чыгуначная сетка вобласці злучае Расію і Еўропу, краіны Балтыі і паўднёвыя дзяржавы СНД.

Сродкі масавай інфармацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Абласная прэса прадстаўлена газетай «Мінская праўда», заснавальнік — Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Выдаецца з 1 лістапада 1950 г. Наклад — 13 тыс. 735 асобнікаў (май 2013).
  • «Рэгіянальная газета». Распаўсюджваецца ў чатырох раёнах вобласці: (Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Валожынскі). Выдаецца ў Маладзечне. Наклад — 6 250 асобнікаў (май 2013). Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».
  • Абласная FM-радыёстанцыя «Минская волна» (існуе ад 2004 года). Акрамя таго, у Мінскай вобласці працуюць 20 рэдакцый мясцовага радыёвяшчання. Усе яны уваходзяць у структуру рэдакцый гарадскіх і раённых газет. Заснавальнікамі рэдакцый радыёвяшчання з'яўляюцца гарадскія і раённыя выканаўчыя камітэты і Саветы дэпутатаў[18].
  • Развіваецца кабельнае тэлебачанне. Праграмы ўласнай вытворчасці ствараюцца чатырма аператарамі кабельнага тэлебачання: ў Барысаве, Салігорску, Маладзечне і пасёлку Беразінскае Маладзечанскага раёна.

У вобласці знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». Усё ў Маладзечне.

Праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца». Ад 1999 года вобласць (разам з Гродзенскай) стала месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[19][20][21].

  1. «Мінская вобласць — цэнтральная вобласць Рэспублікі Беларусь, мяжуе з усімі абласцямі рэспублікі. Плошча — 39,9 тыс. квадратных кіламетраў, найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень — 315 км, з усходу на захад — 240 км. Плошча вобласці (з Мінскам) складае 19,4?% плошчы Беларусі.»
    Мінская вобласць: геаграфічнае становішча, тэрыторыя (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны Інтэрнэт-сайт Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 7 мая 2012.
    Мінская вобласць. Міншчына — найбуйнейшы рэгіён Беларусі (руск.). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 7 мая 2012.
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. https://telegraf.by/2017/08/46/360139-samie-silnie-uragani-v-belarusi
  4. Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 14-10-2009
  5. Праграма дэмаграфічнай бяспекі Мінскай вобласці на 2011—2015 гады, глава 2(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 22 верасня 2015.
  6. Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-06-2012
  7. Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». — Минск : Беларуская навука, 2016. С.409
  8. Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». — Минск : Беларуская навука, 2016. С. 409—411
  9. а б в ВЫНІКІ ПЕРАПІСУ НАСЕЛЬНІЦТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 2019 ГОДА (ТОМ 2), старонкі 237—257
  10. а б в Перепись-2019. Посмотрите, где больше всего говорят на роднай мове (руск.). Альфа-Банк. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2024. Праверана 23 ліпеня 2024.
  11. а б в г д ВЫНІКІ ПЕРАПІСУ НАСЕЛЬНІЦТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 2019 ГОДА (ТОМ 2), старонкі 263—325
  12. а б в г Перапіс 2009 Мінская вобласць, старонкі 32—34
  13. а б в Вынікі перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года па Мінскай вобласці, старонкі 125—132.
  14. а б СОВРЕМЕННАЯ ЯЗЫКОВАЯ СИТУАЦИЯ В БЕЛОРУССИИ И ЕЁ ДИНАМИКА В ПОСТСОВЕТСКИЙ ПЕРИОД
  15. Результаты по областям(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2010. Праверана 20 ліпеня 2025.
  16. Образование в Республике Беларусь, 2019 (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (28 чэрвеня 2019).
  17. http://www.belarus.by/by/about-belarus/geography/minsk-region Архівавана 29 красавіка 2010.
  18. Мяcцовыя радыёстанцыі Мінскай вобласці Архівавана 14 студзеня 2022.
  19. «Адна зямля» сцірае межы// «Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
  20. «Адна зямля» ў Маладзечне // «Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
  21. Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі» Архівавана 13 лістапада 2013. // «Рэгіянальная газета»