Перайсці да зместу

Мікалай Іванавіч Ільініч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Ільініч
Герб «Корчак»
Герб «Корчак»
намеснік смаленскі[d]
1499 — 1500
Папярэднік Юрый Глябовіч
Пераемнік Станіслаў Пятровіч Кішка

Нараджэнне 1470
Смерць не раней за 7 чэрвеня 1499
Род Ільінічы
Бацька Івашка Ільініч[1][2]
Маці НН[d][3]
Жонка Ганна Нацаўна[d][4][5][…]
Дзеці Альжбета з Ільінічаў[d][6][7], Мікалай Ільініч[d][6], Ганна з Ільінічаў[d][6] і Кацярына з Ільінічаў[d][6]

Мікалай Іванавіч Ільініч (? — каля 1500) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак гаспадарскі (зг. 1495). Намеснік менскі (1494—1498), смаленскі (зг. 1499).

З роду Ільінічаў герба «Корчак», сын намесніка драгічынскага, а потым віцебскага і смаленскага Івана (Івашкі) і Ганны Даўгірдаўны.

Быў жанаты з Ганнай, дачкой Міхала Нацовіча і Кацярыны, спадчынніцай Зэльвы і іншых маёнткаў, і меў сына Мікалая і трох дачок:

  1. Ганну, жонку Мікалая Зяновіча;
  2. Альжбету  (ВД), жонку Яна Шэметавіча  (ВД);
  3. N., жонку Збожнага Вернаровіча.

Пасля смерці Мікалая Іванавіча Ільініча яго жонка ў 1502 годзе ўзяла другі шлюб з Войткам Янавічам (Клочкам).

Зноскі

  1. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. ШаландаМір: 2015. — С. 53. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
  2. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 250. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  3. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. ШаландаМір: 2015. — С. 41, 53, 55. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
  4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 345.
  5. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. ШаландаМір: 2015. — С. 55–56, 60–61. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
  6. а б в г Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. ШаландаМір: 2015. — С. 62. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
  7. Monografia rodziny Szemiothów (Szemetów, Szemiotów) herbu Łabędź odmienny, XV―XXI wiek / пад рэд. H. LulewiczWarszawa: Neriton, 2022. — С. 73. — 851 с. — ISBN 978-83-66018-15-0