Мярэя
| Мярэя | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 56 км |
| Басейн | 694 км² |
| Расход вады | каля 4 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 54°25′26″ пн. ш. 31°11′56″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Дняпро |
| • Каардынаты | 54°39′57″ пн. ш. 31°11′13″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Магілёўская вобласць, Віцебская вобласць |
| Раёны | Горацкі раён, Дубровенскі раён |
| Код у ДВР | 04010000312105000008520 |
Мярэ́я — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці і Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і на мяжы са Смаленскай вобласцю Расіі, левы прыток Дняпра.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Ул. Тапарова, адпачатны выгляд назвы *Merēja, або з пазнейшым утваральнікам ад балцкай назвы тыпу літоўскага гідроніма Mera[1]. У назве Мярэя балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *Rupēja[2].
Беларускі географ В. Жучкевіч бачыў сувязь з назвай фінскай народнасці мера[3]. На думку А. Рогалева, назва Мярэя ўтрымоўвае старажытны інтэрнацыянальны корань мер-, мёр-, мір-, мар-, мор- з абагульненым значэннем «водны аб'ект», «вада»[4].
Водаапісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 56 км, з іх 24 км у Беларусі. Плошча вадазбору 694 км². Вадазбор у межах Смаленскага ўзвышша. Расход вады ў вусці складае каля 4 м³/с.
Бярэ пачатак за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Стараселле Горацкага раёна, вусце ў Дубровенскім раёне каля вёскі Александрыя. Даліна трапецападобная. Абалона двухбаковая, рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3—6 м. На рацэ каля аграгарадка Леніна знаходзіцца вадасховішча.
Сярод прытокаў — рэкі Закабыліца, Ірвяні́ца[5], Івата, Рэкта, Свіная, Лупа.
Пачынаючы ад вёскі Баева Дубровенскага раёна і да самага вусця, па рацэ Мярэя праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 229.
- ↑ А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 140-141.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 321. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 76. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 40. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-51. Выданне 1982 года. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 29 чэрвеня 2024. (руск.)