Мошчынкі
| Вёска | |
| Мошчынкі | |
|---|---|
| 54°57′37″ пн. ш. 32°03′56″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Смаленская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Смаленскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 210 м |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 481 |
| Паштовы індэкс | 214558 |
| Код АКАТП | 66244886013 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Мошчынкі (руск.: Мощинки) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 769 жыхароў (2007).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 19 км на поўнач ад г. Смаленска, за 2 км на захад ад аўтадарогі Смаленск — Холм — Дзямідаў. Уваходзіць у склад Стабенскага сельскага паселішча. Аўтобуснае паведамленне са Смаленскам. Вуліцы: Лясная, Садовая, Фермерская. «Жукоўскі псіханеўралагічны інтэрнат з адасобленым спецаддзяленнем». Аддзяленне міліцыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У чэрвені 1967 года загадам камітэта па сацыяльным развіцці ўтвораны дом — інтэрнат для састарэлых. Пазней ён пераназваны ў псіханеўралагічны інтэрнат з адасобленым спецаддзяленнем. А распараджэннем Губернатара Смаленскай вобласці ад 23.12.2010 г. створана ўжо смаленская абласная дзяржаўная аўтаномная ўстанова «Жукоўскі псіханеўралагічны інтэрнат з адасобленым спецаддзяленнем». Цяпер гэта буйная, сучасная, стацыянарная медыка-сацыяльная ўстанова, разлічаная на 560 месцаў.