Мозель
Выгляд
| Мозель | |
|---|---|
| ням. Mosel, фр. Moselle, люкс. Musel | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 544 км |
| Басейн | 28 286 км² |
| Расход вады | 315 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Moselle River Source[d] |
| • Месцазнаходжанне | Вагезы |
| • Каардынаты | 47°53′22″ пн. ш. 6°53′34″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Рэйн |
| • Месцазнаходжанне | Кобленц |
| • Каардынаты | 50°21′58″ пн. ш. 7°36′27″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Рэйн → Паўночнае мора |
|
|
|
| Краіны | |
Мо́зель[1] (ням.: Mosel, фр.: Moselle, люкс.: Musel) — рака ў Францыі, Люксембургу і Германіі, левы прыток ракі Рэйн.
Даўжыня ракі складае 544 км. Плошча вадазбору 28 286 км². Выток ракі знаходзіцца на паўднёва-заходніх схілах Вагезаў. Большую частку працякае ў Рэйнскіх Сланцавых гарах. Упадае ў Рэйн у Кобленцы, утвараючы так званы Нямецкі Вугал (ням.: Deutsches Eck). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 315 м³/с. Асноўны прыток — рака Саар (правы). Каналамі Мозель злучаецца з рэкамі Марна і Сона.
На рацэ гарады Нансі і Мец (Францыя), Трыр, Кобленц (Германія).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мозель // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 512. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).