Мехерніх
| Горад | |||||
| Мехерніх | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Mechernich | |||||
|
|||||
| 50°36′ пн. ш. 6°39′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Зямля | Паўночны Рэйн — Вестфалія | ||||
| Раён | раён Ойскірхен | ||||
| Унутраны падзел | 44 падраёна | ||||
| Кіраўнік |
Ханс-Петэр Шык (ХДС) |
||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 136,41 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 188 – 525 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 27154 чалавекі (2010) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 02443, 02256, 02484 | ||||
| Паштовы індэкс | 53894 | ||||
| Аўтамабільны код | EU | ||||
| Афіцыйны код | 05 3 66 028 | ||||
|
|
|||||
| mechernich.de (ням.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Мехерніх (ням.: Mechernich) — горад у Германіі, размешчаны ў паўднёвай частцы зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія ў гарах Айфель у запаведніку «Naturpark Nordeifel» прыблізна за 15 км на паўднёвы заход ад горада Ойскірхен і за 55 км ад Кёльна. Мехерніх гэта былы шахцёрскі гарадок і ў 2009 годзе святкаваў 700-годдзе з дня заснавання.
Падпарадкаваны адміністрацыйнай акрузе Кёльн. Уваходзіць у склад раёна Ойскірхен. Насельніцтва складае 27 441 чалавек (на 2009 года). Займае плошчу 136,3 км². Афіцыйны код — 05 3 66 028.
Горад падраздзяляецца на 44 гарадскіх раёна.
Пад назвай «Megchernich» упершыню з’яўляецца ў 1308 годзе ў ням.: Liber valoris. Таксама згадваецца ў дакуменце «Werte-Buch der Kirchen der Diözese Köln» (Вопіс каштоўнасцяў цэркваў Кёльнскай епархіі).
