Мемарыял памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны
| Помнік | |
| Мемарыял памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны | |
|---|---|
| | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне |
|
| Скульптар | калектыў пад кіраўніцтвам Анатоля Арцімовіча |
Мемарыял памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны — першы[1] і найбуйнейшы[2] ў Беларусі мемарыял, прысвечаны Першай сусветнай вайне, у прыватнасці — абароне Смаргоні. Размешчаны ў Смаргоні па адрасе вуліца Камінскага, 69[3].
Ідэя ўзвядзення мемарыяла ўзнікла ў 2006 годзе, калі з падобнай ініцыятывай выступіў Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт. Планы мясцовых уладаў падтрымалі Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У маі 2013 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны. У конкурсе праектаў мемарыяльнага комплексу прынялі ўдзел дзевяць творчых калектываў. Перамагла каманда скульптараў пад кіраўніцтвам Анатоля Арцімовіча. Мантавалі помнік супрацоўнікі скульптурнага камбіната Беларускага саюза мастакоў разам з мясцовым будаўніча-мантажным трэстам №41[4].
Адкрыццё адбылося 1 жніўня 2014 года. Мерапрыемства было прымеркавана да 100-гадовай гадавіны ўступлення Расійскай імперыі ў Першую сусветную вайну[3]. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел міністр культуры краіны Барыс Святлоў, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, кіраўніцтва абласной адміністрацыі, прадстаўнікі дыпламатычных місій Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, прадстаўнікі Рускай Праваслаўнай Царквы і Касцёла Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску[4].
Займае плошчу 12 гектараў і складаецца з трох скульптурных кампазіцый: «Бежанцы», «Салдаты Першай сусветнай вайны», «Крылаты геній салдацкай славы». На тэрыторыі пракладзены дарожкі, пабудавана капліца, а таксама ўсталяваны «Камень памяці» з тэкставым зваротам да нашчадкаў. Уваход у мемарыяльны комплекс пазначаны Георгіеўскім крыжам[5].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ У Смаргоні адкрыюць мемарыял ахвярам Першай сусветнай вайны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2024. Праверана 14 сакавіка 2025.
- ↑ Першая сусветная вайна ў Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2024. Праверана 2 сакавіка 2024.
- ↑ а б Мемориальный комплекс памяти героев и жертв Первой мировой войны в Сморгони
- ↑ а б "Лучший памятник солдату" открыт в Белоруссии к юбилею Первой мировой
- ↑ В Союзном государстве увековечат память героев Первой мировой войны