Марыя Качыньская
| Марыя Качыньская | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Maria Kaczyńska | |||||||
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Jolanta Kwaśniewska[d] | ||||||
| Пераемнік | Anna Komorowska[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
21 жніўня 1942[1] |
||||||
| Смерць |
10 красавіка 2010 (67 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Імя пры нараджэнні | польск.: Maria Helena Mackiewicz | ||||||
| Муж | Лех Качыньскі[2][3] | ||||||
| Дзеці | Марта Качыньская[d] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | эканаміст[d] | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Марыя Качыньская, дзявоч. Мацкевіч (польск.: Maria Kaczyńska; 21 жніўня 1942 — 10 красавіка 2010) — польскі эканаміст, грамадскі дзеяч, жонка прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 21 жніўня 1942 года ў леснічоўцы Махава каля Кабыльніка (цяпер мястэчка Нарач на Беларусі).
Бацька, Чэслаў Мацкевіч, быў па нацыянальнасці палякам, працаваў лесніком, удзельнік вайны з немцамі; маці, Лідзія Мацкевіч (Пішчака), нарадзілася ў Петраградзе, дзе яе бацькі, родам з-пад Кабыльніка, хаваліся ад Першай сусветнай вайны, і працавала настаўніцай. Неўзабаве Мацкевічы з малой дачкой перабраліся ў Вільню да радні Чэслава, а ў 1944 годзе сям’я пераехала ў Члухаў, на поўначы Польшчы.
Марыя Мацкевіч скончыла Вышэйшую эканамічную школу ў Сопаце, спецыялізацыя — замежны гандаль. Потым працавала ў Марскім інстытуце ў Гданьску, там у 1978 годзе пабралася шлюбам з Лехам Качыньскім. У 2005 годзе Лех Качыньскі заступіў на пасаду Прэзідэнта Польшчы. Загінула разам з мужам і вялікай урадавай дэлегацыяй у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года.
Ведала 5 замежных моў. Марыя Качыньская мае тытул «Чалавек адкрытага сэрца» Таварыства дзяцей і інвалідаў, «Анёл клінікі Будзік». За харытатыўную дзейнасць пад лозунгам «Май сэрца і глядзі ў сэрцы — супраць абыякавасці» яна была ўганараваная «Бурштынавай ружай».
Дачка Марта (нар. 1980) — адвакат.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Пахавана ў саборы Святых Станіслава і Вацлава ў Кракаве.
У 2008 годзе новы гатунак цюльпана галандцы назвалі «Марыя Качыньская».
22 жніўня 2019 года ў касцёле святога Андрэя ў мястэчку Нарач адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць пра Марыю Качыньскую, якая была тут ахрышчана 21 жніўня 1942 года[4].
Зноскі
- ↑ Maria Helena Kaczyńska // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в https://www.prezydent.pl/kancelaria/archiwum/archiwum-lecha-kaczynskiego/pierwsza-dama/biografia
- ↑ https://www.fakt.pl/wydarzenia/polityka/lech-i-maria-kaczynscy-wzieli-dwa-sluby/jkfbng4
- ↑ svaboda.org
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Смаленску
- Пахаваныя ў Вавельскім саборы
- Члены партыі «Права і справядлівасць»
- Выпускнікі Гданьскага ўніверсітэта
- Кавалеры pro Merito Melitensi
- Кавалеры ордэна «На карысць Рэспублікі»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вітаўтаса Вялікага
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
- Асобы
- Мужы і жонкі прэзідэнтаў
