Манькаўшчына
Вёска
Манькаўшчына
|
Ма́нькаўшчына[1] (трансліт.: Mańkaŭščyna, руск.: Маньковщина) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пяршайскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Валожына, 49 км ад Мінска, каля шашы М6 Мінск—Ліда—Гродна, шаша М7 Мінск—Вільнюс праходзіць непадалёку ад вёскі.
Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На захадзе мяжуе з лесам, на поўдні праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Іслач (левы прыток р. Бярэзіна).
Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Частка забудовы адмежавана ў паўднёва-заходнім баку. Грамадскія будынкі і гаспадарчы сектар — на ўсходняй ускраіне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома ў ВКЛ з XVIII ст. У 1732 г. вёска, уладанне Ф. Красноўскага, 4 двары, 8 жыхароў мужчынскага полу.
З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўладанне Н. Красноўскага. Паводле перапісу 1897 года вёска, 4 двары, 49 жыхароў, і маёнтак, 1 двор, 7 жыхароў, у Германішскай воласці Вілейскага павета.
З 1921 года вёска, маёнтак i паселішча ў складзе Польскай Рэспублікі, належалі да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны Гарадок[2].
З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 4 вяскоўцы.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, знаходзіласй ў Яршэвіцкім сельсавеце. 26 красавіка 1950 года арганізаваны калгас «Запаветы Ільіча», які абслугоўвала Залеская МТС. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. 12 лістапада 1966 года далучаны вёскі Бараноўшчына, Марына, Новае Поле, Рэдзькі. У 1980-я гады была ў складзе калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — в. Доры). Размяшчаліся вытворчы ўчастак, ферма буйной рагатай жывёлы, піларама, дзіцячы сад-яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, сталовая, комлексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Яршэвіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 20 жыхароў, 5 двароў.
- 1866 год — 32 жыхары, 5 двароў[4].
- 1908 год — 59 жыхароў, 5 двароў.
- 1921 год — 71 жыхар, 14 двароў[5].
- 1931 год — 168 жыхароў, 24 двары[6].
- 1959 год — 207 жыхароў.
- 1994 год — 258 жыхароў, 94 гаспадаркі.
- 2008 год — 229 жыхароў, 90 гаспадарак.
- 2019 год — 270 чал.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2009 год цэнтр СВК «Манькаўшчына», размешчаны бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Каля павароту ў вёску з шашы Мінск—Валожын на ўшанаванне памяці 114 землякоў — воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць фашызму, у 1970 годзе пастаўлена стэла з барэльефнай выявай воіна.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 23 верасня 2013. (руск.)
- ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VI/
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mańkowszczyzna, wieś, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. — S. 101.
- Mańkowszczyzna, folwark, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. — S. 101.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх