Малапольская правінцыя
Выгляд
| Малапольская правінцыя | |
|---|---|
| Prowincja małopolska | |
| Краіна | Каралеўства Польскае |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | Кракаў |
| Дата ўтварэння | 1347 |
| Дата скасавання | 1795 |
|
|
|
| Час існавання | 1347—1795 |
Малапольская правінцыя (польск.: Prowincja małopolska) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай. Сталіца — горад Кракаў.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Малапольская правінцыя Кароны Каралеўства Польскага — юрыдычна-адміністрацыйная складовая частка Рэчы Паспалітай, якая праіснавала да 1795 года. Сталіцай правінцыі быў Кракаў. Усе польскія правінцыі бяруць свае вытокі ў прысваенні ў 1347 годзе Казімірам Вялікім асобных статутаў, якія сустракаюцца ў гістарыяграфіі пад агульнай назвай «Вісліцка-Петркаўскія статуты» для Вялікапольскай і Малапольскай правінцый каралеўства. Пасля Люблінскай уніі 1569 года акрамя Малапольскай правінцыі Рэч Паспалітая дзялілася яшчэ на Велікапольскую правінцыю і Вялікае Княства Літоўскае.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]- Бэлзскае ваяводства
- Брацлаўскае ваяводства
- Валынскае ваяводства
- Кіеўскае ваяводства
- Кракаўскае ваяводства
- Люблінскае ваяводства
- Падляшскае ваяводства
- Падольскае ваяводства
- Рускае ваяводства
- Сандамірскае ваяводства
- Чарнігаўскае ваяводства