Мінскі трактарны завод
| ААТ "Мінскі трактарны завод" | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
| Заснаванне | 29 мая 1946 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Тарас Мурог (генеральны дырэктар) |
| Галіна | машынабудаванне |
| Прадукцыя | сельскагаспадарчыя трактары і машыны |
| Уласны капітал |
|
| Абарот |
|
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Дэвіз | Працай мы славім Беларусь! |
| Даччыныя кампаніі | ААТ БЗТДіА[3][4][…], ААТ ВЗТЗЧ[3][4], ААТ Смаргонскі агрэгатны завод[3][4], Нараўлянскі завод гідраапаратуры[d][3][4], ААТ Мазырскі машынабудаўнічы завод[3][4], ААТ АІЗ[3][4], ААТ МЗШ[4][3][…], ААТ ЛРМЗ[d][5] і ААТ Хойніцкі завод гідраапаратуры[d][6] |
| Сайт | belarus-tractor.com |

ААТ «Мі́нскі тра́ктарны заво́д» (ААТ «МТЗ») — беларускі трактарны завод. Уваходзіць у дзесятку найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце (8-10 % сусветнага рынку колавых трактароў)[7].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Завод быў заснаваны 29 мая 1946 года. Будаўніцтва трактарнага завода пачата ў 1946 г. Першая прадукцыя (пускавы рухавік ПД-10) атрымана ў 1948 годзе. Першы колавы трактар «Беларусь» МТЗ-2 сышоў з канвеера 14 кастрычніка 1953 года. 3 1963 года выпускаўся трактар МТЗ-50. У 1974 годзе асвоена серыйная вытворчасць трактара МТЗ-80 (з’яўляецца базавай мадэллю ўніфікаваных трактароў рознага прызначэння). У 1986 годзе пачата вытворчасць трактара МТЗ-102. У 1976 годзе заводу прысвоена імя У. І. Леніна. У 1973 годзе завод стаў галаўным прадпрыемствам вытворчага аб’яднання «Мінскі трактарны завод імя У. I. Леніна»[8].
У 1971 годзе ў гонар 25-годдзя завода на п’едэстале каля цэнтральнай прахадной трактарнага завода ўстаноўлены першы трактар «Беларусь» МТЗ-102[8]. У 1980 годзе ўгонар 40-годдзя завода на п’едэстале каля цэнтральнай прахадной трактарнага завода ўстаноўлены трактар «Беларусь» МТЗ-102[8].
У савецкія часы пры заводзе дзейнічалі навукова-даследчы цэнтр, філіял Інстытута павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў Міністэрства трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР, машынабудаўнічы тэхнікум, тэхнічнае вучылішча металістаў[8].
За сваю гісторыю завод зрабіў больш як 3 млн трактароў. У 2016 годзе на ім працавалі больш за 17 тысяч чалавек.
У 2020 годзе МТЗ стаў адзін з цэнтраў усебеларускіх стачак, якія былі выкліканы пасля фальсіфікацыі выбараў і гвалту праваахоўных органаў супраць пратэстоўцаў.
У 2022 годзе санкцыі супраць завода ўвялі Канада і Украіна[9].
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Маісей Рэшэцян (1946—1948)
- Віктар Паўлавіч Суслаў (1948—1951)
- Аляксандр Міхайлавіч Тарасаў (1951—1958)
- Барыс Гардзеевіч Сівак (1958—1965)
- Мікалай Мікітавіч Слюнькоў (1965—1972)
- Пётр Іванавіч Байкоў (1972—1982)
- Іван Іванавіч Куляшоў (1982—1993)
- Міхаіл Васільевіч Лявонаў (1995—2002)
- Аляксандр Аляксеевіч Пухавы (2002—2012)
- Уладзімір Фёдаравіч Валчок (2012—2014)
- Фёдар Аляксандравіч Дамаценка (жнівень 2014—2019)
- Віталь Міхайлавіч Воўк (2019—2024)[10]
- Сяргей Анатольевіч Аўраменка (26 верасня 2024 — 19 лістапада 2025).
- Тарас Андрэевіч Мурог (з 20 лістапада 2025).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Завод узнагароджаны ордэнам Леніна (1966 г.) і ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1977 г.)[8].
Трактары «Беларусь» былі адзначаны на міжнародных выстаўках і кірмашах: у Бруселі (1958 г., «Грап-пры» трактару ТДТ-60), Будапешце (1964 г., бронзавы медаль трактару МТЗ-50; 1970 г., сярэбраны медаль трактару МТЗ-52 «Супер»; залатыя медалі трактарам МТЗ-80/82 у 1973 г., МТЗ-80 у 1975 г.), Лейпцыгу (залатыя медалі трактарам МТЗ-52 у 1966 г., МТЗ-82 у 1974 г.), Маскве (1966 г. залаты медаль трактару МТЗ-52), Плоўдзіве (1968 г., залаты медаль трактару МТЗ-52). Маркклебергу (1972 г., 1973 г., залатыя медалі трактарам МТЗ-52Н, МТЗ-80; 1974 г., МТЗ-80). Экспартаваліся ў 78 краін, у т. л. у краіны — члсны СЭУ, ЗША, Вялікабрытанію, Францыю, Канаду[8].
Прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]
ААТ «Мінскі трактарны завод» распрацоўвае і вырабляе колавыя трактары, запасныя часткі, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць (Елабугскі аўтамабільны завод, АТАТ «САРЭКС»), аказвае сервіснае абслугоўванне. Большасць мадэляў трактароў абсталяваныя дызельнымі рухавікамі вытворчасці Мінскага маторнага завода. Больш як палова прадукцыі МТЗ экспартуецца прыкладна ў 60 краін свету.
У 2020 годзе 5 мадэляў трактараў МТЗ (BELARUS-952.7, 923.7, 1025.7, 1220.7 и 1221.7 з рухавікамі Caterpillar) прайшлі сертыфікацыйныя выпрабаванні для выхаду на рынак Еўрапейскага саюза.
«МТЗ-Холдынг»
[правіць | правіць зыходнік]З 1 жніўня 2014 года Адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі трактарны завод» ёсць кіруючай кампаніяй холдынгу «МТЗ-Холдынг». Акрамя самога ААТ «МТЗ», у структуру холдынгу ўваходзяць яшчэ 14 адкрытых акцыянерных таварыстваў:
- Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў
- Віцебскі завод трактарных запасных частак
- Мінскі завод шасцярон
- Лепельскі электрамеханічны завод
- Смаргонскі агрэгатны завод
- Хойніцкі завод гідраапаратуры
- Нараўлянскі завод гідраапаратуры
- Мазырскі машынабудаўнічы завод
- Аршанскі інструментальны завод
- Віцебскі станкабудаўнічы завод «Вістан»
- Гомельскі завод станкоў і вузлоў
- СтанкаГомель
- Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт»
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://belarus-tractor.com/Бухгалтерский%20баланс%20на%2031%20декабря%202021.pdf
- ↑ а б в http://belarus-tractor.com/Информация%20об%20открытом%20акционерном%20обществе%20и%20его%20деятельности%20за%20январь-декабрь%202021%20г..pdf
- ↑ а б в г д е ё http://belarus-tractor.com/company/
- ↑ а б в г д е ё http://belarus-tractor.com/en/company/
- ↑ https://www.leprmz.by/index.php/o-kompanii/istoriya-zavoda
- ↑ https://hzga.by/o-zavode
- ↑ Інфармацыя пра МТЗ на афіцыйным партале(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2014. Праверана 5 красавіка 2011.
- ↑ а б в г д е Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Відкрите акціонерне товариство "Мінський тракторний завод"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2023. Праверана 16 красавіка 2023.
- ↑ Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 11.06.2019. Архівавана 12 чэрвеня 2019. // БелТА
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінскі трактарны завод- Афіцыйны партал РУП «Мінскі трактарны завод» Архівавана 21 лютага 2010. (руск.)
- Расход паліва трактароў МТЗ Архівавана 28 студзеня 2020.