Еўрапейскі Саюз
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў.  | 
| 
 Назва на афіцыйных мовах ЕС: 
    Балгарская: Европейски съюз  | 
|
| 
 Сцяг  | 
|
| Дэвіз: Згода ў разнастайнасці | |
| Гімн | |
|---|---|
| 
 Ода "Да радасці" (інструментальная версія)  | 
|
| Карта | |
| 
      Дзяржавы — члены Еўрапейскага саюза  | 
|
| Асноўная інфармацыя | |
| Адміністрацыйны цэнтр | Брусель | 
| Палітычныя цэнтры | 
Люксембург Страсбург  | 
| Найбуйнейшы горад | Парыж | 
| Дзяржавы-члены | |
| Афіцыйныя мовы | |
| Рэлігія (2015) | 
 Хрысціяне - 71.6%:  | 
| Урад | |
| Старшыня савета | Шарль Мішэль | 
| Старшыня камісіі | Урсула фон дэр Ляен | 
| Старшыня парламента | Раберта Мецола | 
| Савет міністраў | 
 | 
| Фарміраванне | |
| Парыжскі дагавор | 23 ліпеня 1952 | 
| Рымскі дагавор | 1 студзеня 1958 | 
| Маастрыхцкі дагавор | 1 лістапада 1993 | 
| Лісабонскі дагавор | 1 снежня 2009 | 
| Геаграфічнае апісанне | |
| Тэрыторыя | 
7-я ў свеце 4 236 351 км² вада - 3.08%  | 
| Насельніцтва (2020) | 
3-е ў свеце ▲ 447 206 135 чал. шчыльнасць - 106 чал/км²  | 
| ВУП (па ППЗ, 2020) | 
2-і ў свеце усяго: ▲ $ 20,366 трлн ВУП/чал: $ 45 541  | 
| ВУП (намінал, 2020) | 
2-і ў свеце усяго: ▲ $ 16,033 трлн ВУП/чал: $ 35 851  | 
| ІЧР | 
▲ 0,899 вельмі высокі  | 
| Валюты | 
 9 
    
 | 
| Часавы пояс | 
UTC ад 0 да +2 Летні час: UTC ад +1 да +3  | 
| Дамен верхняга ўзроўню | .eu | 
| Спасылкі | |
| Афіцыйны сайт ЕС. | |
Еўрапейскі саюз (Еўрасаюз, ЕС)[кам. 1] — эканамічны і палітычны саюз 27 дзяржаў Еўропы. Быў заснаваны 1 студзеня 1993 года згодна з Маастрыхцкай дамовай. У арганізацыйным і функцыянальным аспектах ЕС спалучае рысы міжурадавай і наднацыянальнай арганізацыі.
Займае плошчу каля 4,233,255 км². Прыкладнае насельніцтва саюза — 448 мільёнаў чалавек[1].
Дзяржавы-члены
[правіць | правіць зыходнік]У Еўрапейскі саюз уваходзяць 27 дзяржаў:
| Нумар | Дзяржава | Год уступлення | 
|---|---|---|
| 1 | 1995 | |
| 2 | 2007 | |
| 3 | 1957 | |
| 4 | 2004 | |
| 5 | 1957 | |
| 6 | 1981 | |
| 7 | 1973 | |
| 8 | 1973 | |
| 9 | 1986 | |
| 10 | 1957 | |
| 11 | 2004 | |
| 12 | 2004 | |
| 13 | 2004 | |
| 14 | 1957 | |
| 15 | 2004 | |
| 16 | 1957 | |
| 17 | 1986 | |
| 18 | 2004 | |
| 19 | 2007 | |
| 20 | 2004 | |
| 21 | 2004 | |
| 22 | 1995 | |
| 23 | 1957 | |
| 24 | 2013 | |
| 25 | 2004 | |
| 26 | 1995 | |
| 27 | 2004 | 
Кандыдаты на ўступленне
[правіць | правіць зыходнік]9 краін маюць статус афіцыйных кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз:
| Нумар | Дзяржава | Год атрымання статусу кандыдата | Год пачатку перамоваў | 
|---|---|---|---|
| 1 | 2014 | 2020 | |
| 2 | 2005 | 2020 | |
| 3 | 2012 | 2014 | |
| 4 | 1999 | 2005 | |
| 5 | 2010 | 2012 | |
| 6 | 2022 | 2023 | |
| 7 | 2022 | 2023 | |
| 8 | 2022 | ||
| 9 | 2023 | 
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Ідэі пан’еўрапеізму, якія доўгі час высоўваліся мысліцелямі Еўропы на працягу апошніх стагоддзяў, з асаблівай сілай загучалі пасля Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд у гэтай частцы свету з’явіўся цэлы шэраг арганізацый: Савет Еўропы, НАТА, Заходнееўрапейскі саюз.
Першы крок у бок стварэння сучаснага Еўрасаюза быў зроблены ў 1951: ФРГ, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Францыя, Італія падпісалі дамову аб заснаванні Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі (ЕАВС, ECSC — European Coal and Steel Community), мэтай якой стала аб’яднанне еўрапейскіх рэсурсаў па вытворчасці сталі і вугалю, у сілу дадзеная дамова ўступіла з ліпеня 1952 года.
З мэтай паглыблення эканамічнай інтэграцыі тыя ж шэсць дзяржаў у 1957 годзе заснавалі Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС, Агульны рынак) (EEC — European Economic Community) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам, Euratom — European Atomic Energy Community). Найважнейшай і самай шырокай па сферы кампетэнцыі з гэтых трох еўрапейскіх супольнасцей з’яўлялася ЕЭС, так што ў 1993 годзе яна была афіцыйна пераназвана ў Еўрапейскую супольнасць (EC — European Community).

Працэс развіцця і ператварэння гэтых еўрапейскіх супольнасцей у сучасны Еўрапейскі саюз адбываўся доўгім шляхам, па-першае, перадачай усё большага ліку функцый кіравання на наднацыянальны ўзровень і, па-другое, павелічэннем ліку ўдзельнікаў працэсу інтэграцыі.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці з Капенгагенскімі крытэрыямі, членства ў ЕС адкрыта для любой еўрапейскай дзяржавы, якая з’яўляецца стабільным, свабодным рынкам ліберальнай дэмакратыі, якая паважае вяршэнства права і правоў чалавека. Акрамя таго, яна павінна быць гатова прыняць усе абавязацельствы, звязаныя з членствам, такія як прыняцце ўсіх раней узгодненых законаў (170 000 старонак дасягненняў супольнасці)[2].
| Год | Краіна | Агульная колькасць членаў  | 
|---|---|---|
| 1957 | 6 | |
| 1973 | 9 | |
| 1981 | 10 | |
| 1985 | 10 | |
| 1986 | 12 | |
| 1990 | 12 | |
| 1995 | 15 | |
| 2004 | 25 | |
| 2007 | 27 | |
| 2013 | 28 | |
| 2020 | 27 | 
Нарвегія
[правіць | правіць зыходнік]У Нарвегіі двойчы праводзілі рэферэндумы аб уступе ў ЕС, у 1972 і 1994 гадах. На першым рэферэндуме асноўныя асцярогі звязваліся з абмежаваннем незалежнасці, на другім — з сельскай гаспадаркай.
Асноўныя падзеі ў гісторыі паглыблення інтэграцыі ЕС
[правіць | правіць зыходнік]- 1951 — Парыжская дамова і стварэнне Еўрапейскага аб’яднання вугля і сталі (ЕАВС)
 - 1957 — Рымская дамова і стварэнне Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС) і Еўратама
 - 1967 — дамова аб зліцці, у выніку якой была створана адзіная Рада і адзіная Камісія для трох еўрапейскіх супольнасцяў
 - 1979 — першыя ўсенародныя выбары ў Еўрапейскі парламент
 - 1985 — падпісанне Шэнгенскага пагаднення
 - 1986 — Адзіны еўрапейскі акт — першая істотная змена ўстаноўчых дамоў ЕС
 - 1993 — Маастрыхцкая дамова і стварэнне на аснове Супольнасцяў Еўрапейскага саюза
 - 1999 — уводзіны адзінай еўрапейскай валюты — еўра (у наяўным звароце з 2002)
 - 2004 — падпісанне Канстытуцыі ЕС (у сілу не ўступіла)
 - 2007 — падпісанне Лісабонскага дагавору
 - 2007 — лідары Францыі, Італіі і Іспаніі абвясцілі аб стварэнні новай арганізацыі — Міжземнаморскага саюза
 - 2020 — выхад Вялікабрытаніі з саюза
 - 2022 — наданне Украіне, Малдове і Босніі і Герцагавіне статуса кандыдата на ўступленне
 
Дагаворы
[правіць | правіць зыходнік]| Падпісаны Набыў моц Дакумент  | 
1948 1948 Брусельскі пакт  | 
1951 1952 Парыжскі дагавор  | 
1954 1955 Парыжскія пагадненні  | 
1957 1958 Рымскі дагавор  | 
1965 1967 Дагавор зліцця  | 
1975 недастасоўна Рашэнне Еўрапейскага савета  | 
1986 1987 Адзіны еўрапейскі акт  | 
1992 1993 Маастрыхцкі дагавор  | 
1997 1999 Амстэрдамскі дагавор  | 
2001 2003 Ніцкі дагавор  | 
2007 2009 Лісабонскі дагавор  | 
||||||||||
| Тры апоры Еўрапейскага саюза: | |||||||||||||||||||||
| Еўрапейскія супольнасці: | |||||||||||||||||||||
| Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам) | |||||||||||||||||||||
| Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) | Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м | Еўрапейскі саюз (ЕС) | |||||||||||||||||||
| Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) | Еўрапейская супольнасць (ЕС) | ||||||||||||||||||||
| TREVI | Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД) | ||||||||||||||||||||
| Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ) | |||||||||||||||||||||
| Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) | Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ) | ||||||||||||||||||||
| Некансалідаваныя органы | Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС) | ||||||||||||||||||||
| Спыненне дзейнасці да 2011-га | |||||||||||||||||||||
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Еўрапейскі саюз амаль поўнасцю знаходзіцца ў Еўропе (за выключэннем Кіпра, які геаграфічна адносіцца да Азіі). Агульная тэрыторыя складае 4 422 773 кіламетры квадратныя, а насельніцтва налічвае каля 448 мільёнаў чалавек. Берагавая лінія вельмі неаднародная, таму Еўропа мае шмат паўвыспаў ды мораў, якія яе амываюць. Амаль поўнасцю Іспанія і Партугалія знаходзяцца на Пірэнэйскай паўвыспе, Італія — на Апенінскай, Балгарыя і Грэцыя — на Балканскай, Данія — на паўвыспе Ютландыя.
Найбольш буйныя моры:
- Міжземнае на поўдні (у ім выдзяляюць Лігурыйскае і Тырэнскае каля берагоў Францыі і Італіі, Адрыятычнае паміж Італіяй і Харватыяй, таксама Іанічнае і Эгейскае)
 - Кантабрыйскае мора (другая назва — Біскайскі заліў) на захадзе, амывае Іспанію ды Францыю
 - Паўночнае мора на паўночным захадзе, якое ляжыць паміж Брытаніяй, Даніяй, Нямеччынай і Нідэрландамі
 - Балтыйскае мора на паўночным усходзе паміж Польшчай і Прыбалтыкай за аднаго боку і Фінляндыяй са Швецыяй з другога.
 
Большая колькасць краін ЕС маюць выхад да мора, што гаворыць пра вялікія магчымасці да міжнародных і міжкантынентальных сувязяў амаль з усімі краінамі свету, што ЕС актыўна выкарыстоўвае.
Рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на адносна невялікі размер, Еўрапейскі саюз мае вельмі разнародны рэльеф. У агульным, можна выдзеліць пераважна раўнінныя паўночныя краіны і пераважна гарыстыя паўднёвыя. Сярод гор ЕС найбольш значнымі з’яўляюцца Альпы, Пірэнэі ды Карпаты. Многія горныя сістэмы з’яўляюцца пачаткам буйнейшых рэк Еўропы. Найвышэйшая кропка ЕС — гара Манблан (4810 м) на мяжы Італіі і Францыі, а найніжэйшая — польдэр Прынца Александра у Нідэрландах (ляжыць на 7 метраў ніжэй за ўзровень мора). На рэльеф паўночных краін моцна паўплывалі леднікі.
Рэльеф мае каласальны ўплыў на развіццё ЕС — па-першае, узвышшы адрозніваюцца відамі гаспадаркі, што стварае больш «разнастайную» эканоміку, па-другое, яны фармуюць геаграфічны каркас эканомікі і транспарту Еўрапейскага саюза (напрыклад, з-за гор Пірэнэяў існуюць толькі 4 аўтамагістралі, што злучаюць Францыю з Іспаніяй). Таксама, рэльеф ўплывае і на распаўсюджанне карысных выкапанняў: рудныя выкапнні амаль заўсёды знаходзяцца на ўзвышшах і ў гарах, а нярудныя і паліўныя (акрамя ўрану) — на раўнінах.
Унутраныя воды
[правіць | правіць зыходнік]Еўрапейскі саюз даволі добра забяспечаны ўнутранымі водамі. Амаль увесь павярховы сток належыць да басейну Атлантычнага акіяна — басейны ўнутранага стоку зусім не значныя і знаходзяцца, у асноўным, у вададэфіцытных рэгіёнах. Дзякуючы блізасці да Атлантычнага акіяна, амаль уся тэрыторыя ЕС атрымлівае дастатковую колькасць ападкаў. Выключэнне — унутраныя тэрыторыі Іспаніі і Партугаліі з найбольш актуальнай праблемай недахопу вады, таму там патрэбен менеджмент водных рэсурсаў і аптымізацыя сельскай гаспадаркі. Рачная сетка даволі старажытная, але некаторыя рэкі на поўначы адносна маладыя, бо сфарміраваліся толькі пасля апошняга ледніка. Найбольш буйныя рэкі ЕС — Рэйн — у Германіі, Луара — у Францыі, Дунай — у Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Румыніі і Балгарыі. Усе яны з’яўляюцца значнымі транспартнымі артэрыямі, а на ўзвышшах ды ў гарах некаторыя рэкі выкарыстоўваюцца як месца размяшчэння ГЭС, напрыклад Рона і Адзіджэ.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Большая частка Еўропы — дакладна, паўночная і цэнтральная — належыць да ўмеранага клімату, таксама выдзяляюць субтрапічны клімат у паўднёваеўрапейскіх краінах. Моцна ўплывае на клімат плыня Гальфстрым, дзякуючы чаму тэмпературы ў Еўропе месцамі на 10 градусаў вышэйшыя за сярэднешыротныя (расійскі горад Уладзівасток знаходзіцца на той жа шыраце, што і Лазурны бераг). Гэта вызначае больш спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі і развіцця інфраструктуры.
Поўнач Фінляндыі захоплівае субарктычны клімат. На захадзе ЕС распаўсюджаны марскі клімат, у цэнтральнай і ўсходняй частцы — пераходны, з меншай колькасцю ападкаў і больш халоднай зімой. На поўдні ЕС дамінуе субтрапічны міжземнаморскі клімат, які мае цёплае і сухое лета, а таксама дажджлівую і не вельмі халодную зіму. У ім знаходзяцца амаль усе еўрапейскія курорты.
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджанне карысных выкапанняў цесна звязана з тэктанічнай будовай тэрыторыі ЕС: яна вельмі неаднародная, таму ў ЕС знаходзіцца вялікі спектр розных мінеральных радовішчаў. У агульным, пачынаючы з 80-х гадоў апошняга стагоддзя, краіны Еўропы (а потым і ЕС) праводзяць палітыку адыходу ад здабыўнай і арыентаванай на яе прамысловасці.
Радовішчы нафты і прыроднага газу не вельмі распаўсюджаны на тэрыторыі ЕС, але значныя запасы знаходзяцца на шэльфе Паўночнага мора (Нідэрланды), дзе выкарыстоўваюцца сумесна з Нарвегіяй. Шмат менш значныя радовішчы знойдзены ў Італіі і Францыі. Зразумела, што нафты і газу, якія здабываюцца, не хапае для прамысловасці, таму ЕС купляе іх у Расіі, Алжыры, Лівіі і Нарвегіі.
Вугаль распаўсюджаны ў Нямеччыне (Ахен, Рур) і Польшчы (Сілезія). З усіх пералічаных радовішчаў зараз выкарыстоўваецца толькі Верхнесілезскі ў Польшчы, але і ён знаходзіцца ў крызісным становішчы. ЕС не забяспечвае сябе вуглем, таму яна вымушана купляць яго ў Расіі. Адметна, што Нямеччына з’яўляецца міравым лідарам па агульных запасах бурага вугля.
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Экалогія ў Еўрасаюзе пастаянна паляпшаецца, у асноўным, дзякуючы належным адносінам урада да яе. Але экалагічныя праблемы ўсё роўна існуюць, і выкліканы яны, галоўным вобразам, высокай шчыльнасцю насельніцтва і прамысловай нагрузкай на тэрыторыю.
Выкіды серы, азоту, діаксіду вугляроду ў атмасферу
[правіць | правіць зыходнік]Гэта прычына кіслотных дажджоў, часткова — дэградацыі глебаў, пашкоджання жылога фонду, транспарту і маёмасці. Найбуйнейшыя эмісіі, ў асноўным, сустракаюцца ў старапрамысловых раёнах, напрыклад, французская Латарынгія альбо «Чорная Англія». Металургія, цеплаэнергетыка і хімічная прамысловаць з’яуляюцца аднымі з іх галоўных прычын.
Забруджванне мора
[правіць | правіць зыходнік]
Экалагічная сітуацыя найгоршая ў Балтыйскім моры, трохі лепей яна ў Міжземным і Паўночным морах. Забруджванню спрыяе вялізная сетка партоў, марскіх маршрутаў, трубаправодаў, якія праходзяць праз моры.
Забруджванне бытавым смеццем
[правіць | правіць зыходнік]Шматлікае насельніцтва ЕС вымушае спраўляцца і з смеццем, якое яно вырабляе. Амаль да апошніх гадоў яго захоўвалі на звалках або палілі. Зараз ўсё больш і больш смецця трапляе на перапрацоўку.
Сістэма кіравання
[правіць | правіць зыходнік]Еўрапейскі савет
[правіць | правіць зыходнік]Еўрапейская камісія
[правіць | правіць зыходнік]Еўрапейскі парламент
[правіць | правіць зыходнік]Савет Еўрапейскага саюза
[правіць | правіць зыходнік]Суд Еўрапейскага саюза
[правіць | правіць зыходнік]У рамках ЕС важная роля належыць Суду ЕС. Рэгламент Суда ЕС зацверджаны Саветам ЕС. Прызнанне абавязковай юрысдыкцыі гэтага Суда — адна з умоў членства ў ЕС. Суд ЕС ўпаўнаважаны: рэгуляваць міждзяржаўныя спрэчкі; ануляваць дзеянне заканадаўчых актаў і рашэнняў, якія прымаюцца іншымі галоўнымі органамі, ЕС абавязваць дзяржавы — удзельніцы ЕС выконваць узятыя на сябе абавязкі; даваць тлумачэнне нормаў права ЕС. Ісцамі ў Судзе могуць выступаць дзяржавы-удзельніцы ЕС, нацыянальныя судовыя органы, юрыдычныя і фізічныя асобы. Рашэнні Суда маюць абавязковую для бакоў сілу.
Іншыя органы
[правіць | правіць зыходнік]Раздзяленне кампетэнцыі
[правіць | правіць зыходнік]Прававая сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Замежныя справы
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]
Саюз мае адзіны рынак на тэрыторыі ўсіх сваіх членаў. У Саюзе дзейнічае свая фондавая біржа. ЕС з’яўляецца ўдзельнікам Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Фінансавую палітыку рэгулюе Еўрапейскі цэнтральны банк. Найважнейшыя рашэнні прымаюцца на самітах кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц саюза.
Нягледзячы на тое, што для ўсіх удзельніц ЕС дзейнічаюць адзіныя патрабаванні, узровень эканамічнага развіцця з’яўляецца розным. Найбольшы ВУП фарміруецца ў наступных краінах: Германія, Францыя, Італія, Іспанія. Да выхаду Вялікабрытаніі з ЕС яна таксама была ў спісе перадавых краін саюза[3].
Валютны саюз
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне адзінай еўрапейскай валюты стала афіцыйнай мэтай Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ў 1969 годзе. Аднак, толькі пасля складання Маастрыхцкага дагавора ў 1993 годзе дзяржавы-члены былі юрыдычна абавязаныя зладзіць валютны саюз не пазней за 1 студзеня 1999 года. У гэты дзень еўра быў прадстаўлены сусветнаму фінансаваму рынку ў якасці разліковай валюты 11 з 15 на той момант краін — членаў саюза. 1 студзеня 2002 года былі ўведзены ў наяўны зварот банкноты і манеты ў 12 краінах ЕС, якія склалі, такім чынам, гэтак званую Еўразону. На сёння Еўразона ўключае ў сабе 20 краін, апошняй з якіх з’яўляецца Харватыя, якая перайшла на еўра 1 студзеня 2023.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Культура
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Каментарыі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Eurostat (англ.). europa.eu. Праверана 16 жніўня 2023.
 - ↑ Accession criteria(недаступная спасылка). Europa. Архівавана з першакрыніцы 9 February 2008. Праверана 25 August 2008.
 - ↑ Асаблівасці сучаснага стану эканомікі краін ЕС
 
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
 На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Еўрапейскі Саюз- Афіцыйны сайт Еўрасаюза
 - Журнал Новая Еўропа Архівавана 5 лістапада 2012.