Перайсці да зместу

Лос-Аламас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Лос-Аламас
англ.: Los Alamos
35°53′28″ пн. ш. 106°17′52″ з. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 2 231 ± 1 м
Часавы пояс MDT[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 13 179 чал. (1 красавіка 2020)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 505
Паштовы індэкс 87544 і 87545
losalamosnm.us/cm… (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Лос-Аламас (ЗША)
Лос-Аламас
Лос-Аламас

Лос-Аламас (ісп.: Los Álamos «таполі») — населены пункт і акруга ў штаце Нью-Мексіка. Населены пункт не мае статусу горада ці пасёлка, але па перапісе з’яўляецца статыстычна адасобленай тэрыторыяй (англ.: Census Designated Places, CDP).

У Лос-Аламас уваходзяць уласна Лос-Аламас, або «ўзгорак», а таксама статыстычна адасобленая мясцовасць Уайт-Рок. Абедзве часткі ўваходзяць у адно паселішча, але статыстычна (па цэнзе) падзелены.

Лос-Аламас размешчаны прыблізна за 56 км на паўночны захад ад сталіцы штата Санта-Фэ. Са сталіцай Лос-Аламас звязаны сучаснай шашой. Вышыня над узроўнем мора — 2231 метр. Плошча — 28,1 км².