Кішэзэрс
| Кішэзэрс | |
|---|---|
| лат.: Ķīšezers | |
| Від на возера з боку Межапарка | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 0,1 м |
| Даўжыня | 8,4 км |
| Шырыня | 3,6 км |
| Плошча | 17,4 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 42,8 км |
| Найбольшая глыбіня | 4,2 м |
| Сярэдняя глыбіня | 3 м |
| Басейн | |
| Упадаюць | Югла, Ланга |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
Кішэзэрс[1] (лат.: Ķīšezers) — возера ў паўночна-ўсходняй частцы Рыгі.
Самае вялікае з рыжскіх азёр, на заходнім беразе якога знаходзіцца Межапаркс (месца адпачынку і культурнага баўлення часу гараджан з размешчанымі на яго тэрыторыі Рыжскім заапаркам і гольф-клубам), на паўночным — Яўнцыемс, на паўднёва-усходнім — Азалкалны.
Плошча возера 17,4 км², даўжыня 8,4 км, шырыня да 3,6 км, глыбіня да 4,2 м, сярэдняя 3 м. Па плошчы возера з’яўляецца самым вялікім у Рызе. У возера ўпадаюць рэкі: Югла, Ланга. Праз пратоку Мілгравіс Кішэзэрс злучаецца з басейнам Даўгавы. Па пратоку ў возера трапляе салёная вада. Дно пясчанае, зверху ў цэнтры пласт глею, у заліве Яўнцыемс — цэлюлоза, трапляецца з адходамі папяровай фабрыкі, а ў раёне ЦЭЦ-1 — пласт попелу.
Бераг абведзены залівамі, шмат расліннасці, на ўсходзе ахоўны прыродны аб’ект — Ліепусальскі дуб. Тры вострава, з якіх самы буйны — Сніеру.
Зноскі
- ↑ Латышскае e перадаецца як э на пачатку слова і пасля большасці зычных, як е пасля ķ, ļ, ņ, ģ. Гл. СПОСАБЫ І ПРАВІЛЫ ПЕРАДАЧЫ ГЕАГРАФІЧНЫХ НАЗВАЎ І ТЭРМІНАЎ ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
