Перайсці да зместу

Кіноа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіноа
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chenopodium quinoa Willd., 1798

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506567
NCBI  63459
EOL  489447
GRIN  t:10194
IPNI  165175-1
TPL  kew-2717733

Кіноа — псеўдазерневая збожжавая культура, аднагадовая расліна, від роду Лебяда сямейства Аксамітнікавыя. Расце на схілах Анд у Паўднёвай Амерыцы. Багатая на пратэіны, вугляводы і мінералы. Культывуецца ў больш за 170 краінах.

Кіноа мае старажытнае паходжанне і было адным з найважнейшых відаў ежы індзейцаў у дакалумбаву эпоху. У цывілізацыі інкаў кіноа было адным з трох асноўных відаў ежы нароўні з кукурузай і бульбай. Інкі яго называлі «залатым збожжам».

Традыцыйная зона распаўсюджвання — даліны і тэрасы горных схілаў на вышыні 3000-4000 м над узроўнем мора, гэта значыць раёны з беднымі глебамі і суровымі кліматычнымі ўмовамі. Радзіма — берагі самага высакагорнага ў свеце суднаходнага возера Тытыкака.

  1. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.