Кэтрын Зета-Джонс
| Кэтрын Зета-Джонс | |
|---|---|
| Catherine Zeta-Jones | |
| | |
| Дата нараджэння | 25 верасня 1969[1][2][…] (56 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства |
|
| Бацька | David James Jones[d][5] |
| Маці | Pat Fair[d][5] |
| Муж | Майкл Дуглас[3] |
| Дзеці | Carys Zeta Douglas[d] і Dylan Douglas[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | актрыса |
| Кар’ера | 1990 — цяпер. час |
| Узнагароды |
«Оскар» (2002) BAFTA (2002) |
| IMDb | ID 0001876 |
| catherinezetajones.com (англ.) | |
Кэтрын Зета-Джонс (анг. Catherine Zeta-Jones, нар. 25 верасня 1969) — валійская кінаактрыса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Суонсі (Заходні Гламорган, Уэльс) як Кэтрын Джонс у каталіцкай сям’і валійца-рабочага цукерачнай фабрыкі і ірландкі. Валодае англійскай, валійскай, іспанскай і французскай мовамі. У дзяцінстве перанясла трахеатамію, пасля якой застаўся шнар.
Акцёрская кар’ера Кэтрын Зета-Джонс пачалася яшчэ ў дзяцінстве, яна спявала і танцавала ў мясцовым дзіцячым каталіцкім тэатры да дзесяцігадовага ўзросту, а ў 1987 г. дэбютавала ў лонданскім мюзікле «Сорак другая вуліца» ў ролі Пэгі Соер. Праз год яна пераехала ў Францыю, дзе рэжысёр Філіп дэ Брока прапанаваў ёй ролю Шахерэзады ў фільме «1001 ноч». Гэта быў яе дэбют у кіно.
Экзатычная прыгажосць Зеты-Джонс, талент спявачкі і танцоркі абяцалі ёй вялікую кар’еру. У 1991 годзе яна знялася ў тэлевізыйным серыяле «Мілыя бутоны траўня», які вывеў яе на новы ўзровень. Пасля галоўных роляў у фільмах «Маска Зора» (1998) з Антоніа Бандэрасам і "Пастка (1999) з Шонам Конэры Кэтрын Зета-Джонс набыла сусветную вядомасць.
У 2003 годзе яна атрымала Прыз Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў за найлепшую ролю другога плана ў фільме «Чыкага».
Кэтрын Зета-Джонс — сусветны твар брэндаў мабільных тэлефонаў T-Mobile і касметыкі Elizabeth Arden.
Замужам за акцёрам Майклам Дугласам, ад якога мае дачку і сына.
Абраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| 1993 | с | Хронікі маладога Індыяны Джонса | The Young Indiana Jones Chronicles | Майя |
| ф | Маска Зора | The Mask of Zorro | Элена дэ ла Вега | |
| ф | Чыкага | Chicago | Велма Кэлі | |
| ф | Легенда Зора | The Legend of Zorro | Элена дэ ла Вега | |
| 2022 | с | Уэнздэй | Wednesday | Марціша Адамс |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Catherine Zeta-Jones // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Catherine Zeta-Jones // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 2 студзеня 2025.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #131634488 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 2 студзеня 2025.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кэтрын Зета-Джонс- Неафіцыйная старонка Архівавана 3 студзеня 2012. (англ.)
- Кэтрын Зета-Джонс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)