Кушыцкія мовы
Выгляд
| Кушыцкія | |
|---|---|
| | |
| Таксон | сям'я |
| Арэал | Усходняя Афрыка |
| Колькасць носьбітаў | 24 млн |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
|
|
| Склад | |
| беджа, агаў, дулай, усходнія кушыцкія, паўднёвыя кушыцкія | |
| Коды моўнай групы | |
| ДАСТ 7.75–97 | куш 355 |
| ISO 639-2 | cus |
| ISO 639-5 | cus |

Кушы́цкія мовы — сям'я афразійскіх моў, распаўсюджаная ва Усходняй Афрыцы. У нашы дні на кушыцкіх мовах размаўляе каля 24 мільёнаў чалавек.
Згодна асноўнай гіпотэзе, кушыцкія мовы склаліся на тэрыторыі Нубіі або ў раёне паміж далінай Ніла і Чырвоным морам ужо ў канцы мезаліта — неаліце. У нашы дні падзяляюцца на некалькі асноўных галін: беджа, агау, дулай, усходнія кушыцкія, паўднёвыя кушыцкія. У 1970-я гг. заходнекушыцкія мовы былі вылучаны лінгвістамі ў самастойную сям'ю амоцкіх моў.
Большасць носьбітаў жыве ў Самалі, Эфіопіі, Эрытрэі, Джыбуці. Кушыцкія народы таксама насяляюць поўдзень Егіпта, Судан, Паўднёвы Судан, Кенію, Уганду, поўнач Танзаніі. Самалійская мова мае дзяржаўны статус у Самалі.